|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Якія дзеячы расейскае навукі і культуры з паходжання беларусы? История Беларуси в вопросах и ответах.Беларусы зрабілі надзвычай шмат для расейскай культуры й навукі, пачынаючы ад Івана Фёдарава (Федаровіча, з беларускага роду Рагозаў), Пётры Мсціслаўца ды Самойлы Пятроўскага-Сітняновіча (Сымона Полацкага). Новыя рамёствы прынеслі ў Маскву Клім Міхайлаў са Шклова, майстар аб'ёмнай разьбы («беларускае рэзі»), які стварыў унікальны іканастас Смаленскага сабора ў Маскве; Сцяпан Палубес (Іванаў) з Амсціслава, кахляр і майстар шматколерных рэльефаў; Андрэй Чохаў (Чэхаў), заснавальнік маскоўскай людвісарскай («пушкарской») традыцыі, які адліў «Цар-гармату». Сярод беларусаў з паходжання - літаратары Тадэвуш (Фадзей) Булгарын, Фёдар Глінка, Фёдар Дастаеўскі, Дзмітры Пісараў, Аляксандар Твардоўскі, Міхаіл Ісакоўскі, Яраслаў Смелякоў, а таксама Юры Алеша (з барысаўскае шляхты), Яўген Еўтушэнка (продкі з вёскі Хамічы на Гомельшчыне). З беларускіх родаў паходзілі пісьменнікі Аляксандар Грыбаедаў (з Грыбоўскіх), Іван Бунін (з Бунікоўскіх) і Аляксандар Грын (сапраўднае прозвішча Грынеўскі). А Ўладзімір Высоцкі - з Мяшчанскае слабады ў Маскве, з ХVІІ стагоддзя заселенай беларусамі (ён сам згадваў, што ягоныя карані - на беларускім Палессі). Выдатны мовазнавец, галава Ленінградскае фаналагічнае школы Леў Шчэрба паходзіў з Ігумена Менскай губерні. З Беларусі ў Расею прыйшло прафесійнае тэатральнае і музычнае мастацтва. Балерыны Азарэвічы са Шклова стварылі расейскую балетную школу. А музычнай часткай імператарскіх тэатраў Пецярбурга, дзе танцавалі Азарэвічавы, кіраваў кампазітар Восіп Казлоўскі (аўтар першага расейскага гімна), які раней працаваў у Троках і Слоніме. Беларускага паходжання выдатныя кампазітары Міхаіл Глінка, Мадэст Мусаргскі, Ігар Стравінскі (сын саліста Марыінскага тэатра ў Пецярбурзе Фёдара Стравінскага родам з Рэчыцкага павета), Зміцер Шастаковіч (унук паўстанца 1863 года), знакамітыя акторы Васіль Качалаў (Шверубовіч), Пётра Алейнікаў, Інакент Смактуноўскі (Смактуновіч). З беларускіх земляў скульптары Міхайла Мікешын (аўтар помнікаў Б.Хмяльніцкаму ў Кіеве, «1000-годдзе Расеі» ў Ноўгарадзе; лічыў сябе «беларускім панам»), Сяргей Канёнкаў. У ліку падарожнікаў і ўсходазнаўцаў - першы консул Расеі ў Японіі ды аўтар першага японска-расейскага слоўніка Восіп Гашкевіч; першы расейскі санскрытолаг, стваральнік санскрыта-расейскага слоўніка Каятан Касовіч; укладальнік першага слоўніка якуцкай мовы, «бацька якуцкай літаратуры» Эдвард Пякарскі; падарожнікі Мікалай Перавальскі (Пржэвальскі) ды ягоны наступнік Пётра Казлоў; падарожнік і заолаг Рыгор Гром-Грымайла (Грум-Гржымайла). З беларускай Смаленшчыны паходзіць Васіль Дакучаеў, заснавальнік сучаснага глебазнаўства; з Магілеўшчыны - Пётра Касовіч, вядомы аграхімік і глебазнавец; з Віцебшчыны - Браніслаў Вярыга, вучоны-фізіёлаг. З беларускіх родаў таксама славуты адвакат Фёдар Плявака, эканаміст і статыстык Зміцер Жураўскі, матэматык Васіль Ермакоў, фізік Аляксандар Садоўскі, хімік Аляксандар Вярыга, радыёхімік Васіль Барадоўскі, інжынеры, будаўнікі портаў Рыга і Кранштат Ян Багінскі ды Язэп Зарэцкі, заснавальнік расейскай школы доменшчыкаў Міхаіл Курака, стваральнік рэактыўных знішчальнікаў «Су» Павел Сухі. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.