ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такі Васіль Цяпінскі? История Беларуси: персоналии.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (блізу 1540-1603) - славуты дзеяч беларускай Рэфармацыі. Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ стагоддзя мужны шляхціч удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызнанне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай чыннасці.

Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу - С.Будным, К.Астрожскім ды іншымі, В.Цяпінскі апынуўся ў цэнтры палемічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.

Паводле сваіх рэлігійных поглядаў В.Цяпінскі быў пратэстантам, прыхільнікам арыянства, г.зн. выступаў супраць вучэння аб Тройцы. Асветнік гэтаксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да зліквідавання ўсіх дзяржаўных структураў. На вядомым Лоскім Сінодзе 1578 года ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных камуністаў - Аляксандрам Вітрэлінам і Марцінам Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхных нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.

Галоўная ж заслуга В.Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага Пісьма, закладвае друкарню і выдае ў ёй кнігі Новага Запавету.

З творчай спадчыны В.Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай «Прадмоваю» і каментарамі, а гэтаксама адна старонка «Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак».

Не ўсё задуманае ўдалося яму здзейсніць. Але ягоныя высакародныя намеры, ягоная грандыёзная праграма асветы паспалітага люду ўражваюць і выклікаюць пачуццё павагі й гонару за нашага самаахвярнага прашчура, які глядзеў на некалькі стагоддзяў наперад, усвядоміўшы ролю роднае мовы ў яднанні суайчыннікаў, росквіце нацыі.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.