|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Чым славуты Ян Кароль Хадкевіч? История Беларуси: персоналии.Ян Кароль Хадкевіч (1560-1621) быў адным з сама славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. У юнацтве атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Віленскім калегіуме, ва ўніверсітэтах Нямеччыны (Інгальштат), Італіі (Падуя, Венецыя), на Мальце. Вайсковую чыннасць пачаў удзелам у задушэнні бунту Налівайкі (1596), які з аддзелам казакоў рабаваў ў Беларусі гарады. Ад пачатку вайны са шведамі змагаўся ў Інфлянтах, дзе на ўласны кошт утрымліваў войска. У 1601 годзе разграміў шведаў пад Какенгаўзэнам, у 1604 - пад Белым Каменем (там ён з 2 тысячамі жаўнераў разбіў 7 тысяч непрыяцеля). Найвялікшую ж славу Хадкевічу прынесла бітва пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс у Латвіі), дзе ягоны 4-тысячны корпус 27 верасня 1605 года дазвання разграміў 14-тысячную шведскую армію, страціўшы ўсяго блізу 100 сваіх жаўнераў. Перамога пад Кірхгольмам сапраўды была чымсьці неверагодным. У харугвах Хадкевіча не ставала зброі, а з прычыны нявыплаты грошай сярод жаўнераў падала дысцыпліна. Між тым, шведскае войска - не маскоўскае: па баяздольнасці яно было адным з найлепшых у Эўропе. І тым не менш Ян Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы на пабаявішчы 9000 шведаў, захапіўшы 12 гарматаў і 60 баявых штандараў непрыяцеля. З гэтым вялікапышным трыумфам гетмана асабіста віншавалі імператар «Святой Рымскай імперыі» Рудольф ІІ, ангельскі кароль Якуб, персідскі шах, турэцкі султан і сам папа рымскі Павел V. Па якім часе пра бітву пад Кірхгольмам пісалі, што нашчадкі будуць хутчэй дзівіцца гэтаму трыумфу, чым верыць у яго. На думку спецыялістаў, гэта была адна з найвялікшых тактычных перамог у сусветнай гісторыі. У 1611 годзе ён ужо вёў харугвы на Маскву дапамагаць абложаным там сілам Вялікага Княства Літоўскага. Пакінуўшы ў 1612 годзе Маскву, гераічна абараняў ад маскоўскага войска Смаленск, дзякуючы чаму горад застаўся ў складзе нашай дзяржавы. У 1617-1618 гадах быў фактычным кіраўніком апошняга маскоўскага паходу. Прызначаны начальнікам аб'яднанага войска Польшчы і Вялікага Княства, Ян Хадкевіч адбіваў націск Асманскай імперыі з поўдня. Менавіта ягонай жалезнай волі, энергіі і прыроднаму таленту Айчына абавязаная перамогай пад Хацінам (на Днястры), дзе ў 1621 годзе ён са сваім паўгалодным і разрозненым войскам здолеў разграміць нашмат перасяжнага па колькасці непрыяцеля: з 70 тысячамі мусіў супрацьстаяць утрая большай ардзе туркаў і татараў - і здабыў бліскучую перамогу. Цяжка хворы, Ян Хадкевіч памёр у Хацінскім замку пад час бітвы. Слаўны сын быхаўскай галіны роду Хадкевічаў, ён стаў узорам самаахвярнасці і патрыятызму. Тагачасныя паэты і гісторыкі прысвячалі яму творы, пісалі песні і пахвалы. Праз стагоддзі жыло паданне пра непераможнага ваяра. Аб вялікай папулярнасці яго ў народзе, мабыць, найкрасамоўней сведчыць тое, што дзеці тады гулялі ў ваенныя гульні, героем якіх быў Ян Кароль Хадкевіч. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.