|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Браніслаў Эпімах-Шыпіла? История Беларуси: персоналии.Браніслава Эпімаха-Шыпілу (1859-1934) справядліва называюць патрыярхам беларускага Адраджэння. Ён пераняў эстафету ад свайго сучасніка Францішка Багушэвіча - стваральніка беларускай нацыянальнай ідэалогіі - і ахвяраваў сябе цалкам дзеля рэалізацыі гэтых ідэяў, паставіўшы справу нашага Адраджэння на практычны грунт. Нарадзіўся ён у шляхоцкай сям'і ў фальварку Будзькаўшчына Лепельскага павета (цяпер Полацкі раён). У 1880 годзе скончыў Рыжскую гімназію, у 1885 годзе - Пецярбургскі ўніверсітэт, дзе праз два гады абараніў кандыдацкую дысертацыю. Быў высокаадукаваным вучоным, дасканала ведаў болей за 20 моваў, у тым ліку санскрыт, лаціну, старагрэцкую. У 1891 годзе ўладкаваўся на пасаду памочніка бібліятэкара, г.зн. намесніка дырэктара, бібліятэкі Пецярбургскага ўніверсітэта (фактычна ён быў дырэктарам бібліятэкі, але, як каталік, афіцыйна не мог займаць гэтае пасады). Немалыя ўласныя сродкі Б.Эпімах-Шыпіла ахвяраваў на выданне беларускіх кніг. Ён быў адным з заснавальнікаў выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» (1906-1914 гады), якая складае цэлую эпоху ў адраджэнні беларусаў. Ягоная пецярбургская кватэра на Васілеўскім востраве была не толькі сядзібаю гэтай суполкі, але па сутнасці цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця ў тагачаснай сталіцы Расейскай імперыі. У 1912 годзе Б.Эпімах-Шыпіла ўзначаліў створаны ім у Пецярбургскім ўніверсітэце Беларускі навукова-літаратурны гурток; ён быў клапатлівым настаўнікам і апекуном студэнтаў-беларусаў. Невымерная заслуга Б.Эпімаха-Шыпілы перад нашай гісторыяй - у згуртаванні і выхаванні сведамай моладзі. З яе асяроддзя выраслі буйныя дзеячы нацыянальна-вызвольнага руху, намаганнямі якіх беларускі народ аднавіў сваю дзяржаўнасць. Сярод іх Янка Купала, Тамаш Грыб, Язэп Варонка, Лявон Заяц, Браніслаў Тарашкевіч, Зміцер Жылуновіч, Клаўдусь Душэўскі. Працуючы выкладчыкам Пецярбургскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, Б.Эпімах-Шыпіла ўзгадаваў плеяду беларускіх святароў, якія пачалі адраджаць нацыянальны касцёл (Аляксандар Астрамовіч, Адам Станкевіч, Кастусь Стаповіч, Фабіян Абрантовіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Андрэй Цікота, Віктар Шутовіч, Францішак Будзька, Францішак Грынкевіч ды інш.). Б.Эпімах-Шыпіла склаў першую хрэстаматыю з беларускай літаратуры, уратаваўшы ад нябыту шмат якія творы пачынальнікаў нашага новага пісьменства. Намерваўся ён стварыць і Беларускі нацыянальны музей. Дзеля гэтага на Полаччыне ўжо быў пабудаваны дом і нават размешчаныя некаторыя экспанаты, але пажар перакрэсліў гэтую задуму. Неўзабаве пасля стварэння БССР, у 1924 годзе, Б.Эпімах-Шыпіла быў абраны правадзейным сябрам Інстытута Беларускай Культуры і, пераехаўшы ў Менск, працаваў рэдактарам, а затым дырэктарам камісіі Інбелкульту па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Перадаў Беларускай Акадэміі Навук сваю ўнікальную бібліятэку - больш за 5000 тамоў. Пры канцы 20-х гадоў, з пачаткам бальшавіцкіх рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, быў высланы за межы БССР. Змушаны вярнуцца ў Пецярбург, дзе неўзабаве памёр у галечы, не маючы нават сталага прытулку. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.