|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Вацлаў Іваноўскі? История Беларуси: персоналии.Вацлаў Іваноўскі - адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Нарадзіўся ён у 1880 годзе ў шляхоцкай сям'і ў маёнтку Лябёдка, недалёка ад мястэчка Васілішкі Лідскага павета. Рана ўсвядоміў сябе як беларус. У часе вучобы ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце ў 1902 годзе з групай аднадумцаў (А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабаваў наладзіць выданне на гектографе падпольнай газеты «Свабода» як перыядычнага органа Беларускай Рэвалюцыйнай Партыі. Аднак пры нявысветленых абставінах амаль увесь наклад першага гумара давялося знішчыць. У 1903 годзе Іваноўскі ўдзельнічаў у заснаванні Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады. У 1906 годзе ўзначаліў славутую выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбурзе. Першымі кніжкамі суполкі былі падручнікі «Беларускі лемантар, або першая навука чытання» і «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Усяго было выдадзена 38 кніг (у тым ліку шэсць першых кніг Янкі Купалы) агульным накладам болей за 100 тысяч паасобнікаў. Суполка і асабіста В.Іваноўскі адыгралі значную ролю ў згуртаванні беларускай студэнцкай моладзі на грунце нацыянальна-культурнай дзейнасці. У ліпені 1913 года В.Іваноўскі пераехаў у Вільню, дзе стаўся старшынёю Беларускага выдавецкага таварыства (Я.Купала быў яго сакратаром). Паспяховую дзейнасць таварыства спыніў наступ немцаў. За два гады яно выдала 14 кніг агульным накладам блізу 45 тысяч паасобнікаў. Адначасова з актыўным удзелам у нацыянальна-вызвольным руху В.Іваноўскі займаўся навуковай дзейнасцю. У 1909 годзе ў Мюнхене абараніў доктарскую дысертацыю і да 1913 года быў дацэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. Вацлаў Іваноўскі стварыў першы падручнік неарганічнай хіміі для ВНУ на беларускай мове, шмат зрабіў у распрацоўцы нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. У 1918 годзе - міністр асветы Беларускай Народнай Рэспублікі, рэктар Менскага педагагічнага інстытута. У 1921 годзе сышоў з палітычнай арэны, займаўся амаль выключна навукай (быў прафесарам Варшаўскага політэхнічнага інстытута, а ў 1939 годзе - Віленскага ўніверсітэта). Да актыўнай палітычнай дзейнасці вярнуўся ў часе Другой сусветнай вайны. Акупацыю Беларусі разглядаў як часовую з'яву. Арыентаваўся на заходніх праціўнікаў Гітлера, а ў сувязі з гэтым - на польскі эміграцыйны ўрад у Лондане, разлічваючы на федэрацыю Беларусі і Польшчы ў паваеннай Эўропе. Аднак паразумецца з палякамі не ўдалося, бо яны ўпарта стаялі на платформе Рыжскага трактату і разглядалі Заходнюю Беларусь як польскія землі. Ад лістапада 1941 года - бургамістр Менска, на гэтай пасадзе шмат зрабіў для ратавання людзей ад рэпрэсій акупантаў. Улетку 1943 года з ініцыятывы групы В.Іваноўскага было створанае нелегальнае Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб'яднанне дзеля згуртавання сіл, якія мелі на мэце адбудову пасля вайны беларускай дзяржаўнасці. 6 снежня 1943 года В.Іваноўскі быў паранены на адной з вуліц Менска. Пакінуты ў шпіталі без лекарскай дапамогі, ён назаўтра памёр. Ёсць падставы меркаваць, што гэтая акцыя было ўчыненая са згоды генеральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.