ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Яно было звязана з развіццём лёгкой (пера-працоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноў-ная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё харчо-вай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэва-апрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машына-будавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх на-родаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспа-дарчых машын у Гомелі.

На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937,1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцей-ным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Ра-гачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Беларусь пас-тупова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаў-най формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Тут па-раней-шаму пераважала лёгкая прамысловасць.

Індустрыялізацыя праводзілася па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай ка-лектывізацыі на вёсцы.

2. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індывіду-альных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). 3 лета 1929 г. сталі паскорана і прыму-сова стварацца калгасы, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпра-цаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, пры-лічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае нездавальненне сялян.

Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых мета-даў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі.

Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (у Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай ка-лектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койда-наве (цяперашні Дзяржынск).

3. Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гас-падарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістыч-нага ладу ў БССР. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана моцная індустрыяльная база, павялічылася коль-касць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэ-рыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень аду-кацыі, навукі, культуры. У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.