ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Становішча Заходняй Беларусі ў 1921 — 1939 гг. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе
Польшчы паводле Рыжскагамірнага дагавора. У 1921 г. яны
атрымалі назву «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны). У ад-паведнасці
з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспе-чыць беларускаму і
ўкраінскаму насельніцтву права на сва-боднае развіццё культуры,
мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы
не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны
ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, за-баранялася
ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных уста-новах і органах мясцовага
самакіравання.
У гаспадарчых адносінах Заходняя Беларусь стала
аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны
і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла
прамысловай прадукцыі ў 9 ра-зоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці
насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці,
у пры-ватнасці, у Белавежскай пушчы.
Пераважная колькасць насельніцтва была занята
ў сель-скай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй
колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў
засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі
афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх
сялян.
2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся
нацыя-нальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі.
Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуніс-тычная
партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі
Заходняй Беларусі ( К С М 3 Б ); Беларуская рэва-люцыйная
арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую
барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага
руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі
рэ-валюцыйнага руху былі/. Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі
іінш.
Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі
дэпута-ты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), пры-хільнікі
Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стая-лі за выкарыстанне
парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай
арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ).
Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася
масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-ра-бочая
грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек.
Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў
Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавы-значэнне Заходняй Беларусі,
утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу,
знішчэнне сістэ-мы асадніцтва.
Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі
нацыянальна-вызваленчагаруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны
лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі
ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла
дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова (Палескае ваяводства).
Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне
быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці
гэты прысуд быў заменены пажыццё-вым зняволеннем.
Больш зачатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг.
рабо-чыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г.
выбухнула паўстанне нарачанскіхрыбакоў, якім была заба-ронена
свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання.
У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя
ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітыч-най
улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс
на супрацоўніцтва з беларускім нацыя-нальна-дэмакратычным напрамкам
і стварэнне адзінага дэ-макратычнага фронту ва ўмовах узрастання
фашысцкай па-грозы.
3. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе
БССР адбы-валася ў складаных знешнепалітычных умовах. Гітлераўская
Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую
сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю
Польшчы і падступілі да меж Заход-няй Беларусі.
У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага
насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую
мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поў-насцю занялі Заходнюю Беларусь.
Яе жыхары віталі чырво-наармейцаў як сваіх вызваліцеляў.
28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся
Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй
Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад
БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР
з просьбай аб прыняцці Заходняй Бела-русі ў склад Савецкага Саюза
і ўз'яднанні яе з БССР. У ліста-падзе 1939 г. гэтая просьба была
задаволена.
У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна
павя-лічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла пры-кладна
ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. У
кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб
перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.
Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР
пакончы-ла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала
ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|