|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлением
восенню 1943 г. войскаў Чырвонай Арміі. 28 верасня быўвыз- валены
першы раённы цэнтр — г. Камарын, а ў канцы ліста- пада — абласны
цэнтр Гомель. У 1944 г. пачаўся завяршаль- ны этап Вялікай Айчыннай
і Другой сусветнай войнаў — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай
зямлі і вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства. Значную
ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя
пад кодавай назвай «Баграціён».
У красавіку—маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай
Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяў-лення
прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал
арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (ка-мандуючы генерал-палкоўнік
Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі),
1-га Пры-балтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян), атак-сама
Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы
Савецкага Саюза А. Васілеўскі і Г. Жукаў.
Задума савецкага камандавання заключалася ў наступ-ным.
Франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мяс-цовых жыхароў, адначасова
пераходзяць у наступление на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках
і магутнымі ўдарамі разбураюць абарону праціўніка, акружаюць і знішча-юць
яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым на-носяць удары
па напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл
трупы армій «Цэнтр» у так званых катлах.
2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
па- чалася 23 чэрвеня 1944 г. нечаканадля ворага. Нямецка-фа-
шысцкае камандаванне меркавала, што ўдар савецкіх войс- каў адбудзецца
на Украіне. Аднак аперацыя пачалася ў Беларусі праз цяжкапраходныя
балоты і лясы, дзе гітле- раўцы ўдару не чакалі. Ужо на трэці дзень
наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні
аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы
радавыЮрьш Смірноў. Ён страціў прытомнасць і быў захоплены
фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся з яго, жадаючы пачуць ваенную
тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся
верным прысязе.
Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на
мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост це-раз
раку Бярэзіну прарваўся ў г. Барысаў танк Паула Рака. Птлераўцы
ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл тан-кісты на працягу
17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся
ворагу. Членам экіпажа было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне
Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Дз. Фро-лікава.
На працягу 3 ліпеня захопнікі былі выбіты з горада. 3 ліпеня
святкуецца як дзень вызвалення Беларусі ад нямец-ка-фашысцкіх
захопнікаў.
Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне
болын чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам
так і не ўдалося вырвацца з яго. Частка ўзятых у палон сал-дат,
афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым пара-дзе ганъбы
летам 1944 г. у Маскве.
У ходзе далейшага наступления савецкія войскі
28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчат-кова
выгнаны з беларускай зямлі.
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|