ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1945-1953 гг
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг.

было звязана з існаваннем стпалінскага палітпычнагарэжыму. Для яго былі характэрныя поўны кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапар-тыйная палітычная сістэма. За гады вайны партыйная арга-нізыцыя рэспублікі панесла вялікія страты, а яе кіруючыя органы з-за акупацыі вымушаны былі дзейнічаць або ў пад-поллі, або за межамі тэрыторыі Беларусі. Пасля вызвалення Беларусі ад гітлераўскай акупацыі жыццё партыйнай арга-нізацыі пачало хутка аднаўляцца.

Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах камуністыч-ная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саве-ты дэпутатаў працоўных.

У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветаў. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасля-ваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, аў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку і на тэрыторыі за-ходніх абласцей.

2. Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады праходзіла ў складаных умовах. За гады вайны школь- ныя будынкі ў болынасці былі знішчаны. Між тым вучоба не адкладвалася ні на адзін дзень, а заняткі праводзілі і ў зям- лянках, і на адкрытых пляцоўках, часцей без падручнікаў і пісьмовых прылад. Ужо да 1950 г. колькасць школ у рэспуб- ліцы перавысіла даваенную.

У беларускай літаратуры існаваўл*етпад сацыялістычна-га рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання падзей, звязаных з будаўніцтвам сацыялізму. Забараня-лася ўсё тое, што не ўпісвалася ў такі мастацкі метад. Так, напрыклад, у першым пасляваенным выданні збору твораў Янкі Купалы ў 1952—1954 гг. было забаронена друкаваць каля 160 твораў, у якіх выказваліся нацыянальна-вызвален-чыя ідэі. Жорсткай партыйнай крытыцы падвергліся п'есы Кондрата Крапівы «Мілы чалавек», А. Кучара «Заложнікі», якая былапрысвечанадзейнасці бацькі Міная (М. Шмыро-ва). У іх распавядалася пра тых людзей, што апынуліся на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі, а значыць, аўтаматычна залічваліся ў «ворагі народа» разам з памагатымі акупантаў — паліцаямі. У адсутнасці па-чуцця гордасці за сваю савецкую радзіму быў абвінавачаны Кузьма Чорны, а яго раман «Млечны шлях» забаронены. Як антинародны напрамак у музыцы была ахарактарыза-вана опера Я. Цікоцкага «Алеся», дзе галоўную ролю вы-конвала знакамітая беларуская спявачка Л. Александроўская. Прыйшлося нават даць оперы іншую назву — «Дзяўчына з Палесся».

У літаратуры галоўнай тэмай у гэтыя гады стала мінулая вайна, раскрыццё гераізму савецкіх людзей, адданасці іх са-цыялістычнаму ладу і яго стваральніку — камуністычнай партыі. У ліку першых буйных твораў аб вайне — першы бе-ларускі раман пра партызанскі рух «Глыбокая плынь» Івана Шамякгна, раманы «Мінскі напрамак» Івана Мележа і «Векапомныя дні» Міхася Лынькова. Чалавек у іх рас-крываўся не праз яго ўнутраны свет, пачуцці і думкі, а перш за ўсё праз яго гераічныя ўчынкі.

Мірнае жыццё пасляваенных гадоў таксама асвятлялася праз паказ барацьбы беларускага сялянства за адраджэнне калгасаў і гераічнай працы рабочых на будоўлях беларускай прамысловасці.

Паэзія з яе лірычным успрыманнем жыцця напгўнялася думкамі аб шчасці жыцця ў СССР. Гэта было характэрна, напрыклад, для творчасці Аркадзя Куляшова, які атрымаў у 1946 г. Сталінскую прэмію за паэму «Сцяг брыгады».

У выяўленчым мастацтве пераважала героіка-патрыя-тычная тэматыка. Мастак Я. Зайн/гў напісаў карціны «Аба-рона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.», «Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску», «К. Заслонаў». Мастакам В. Волкову належыць карціна «Мінск. 3 ліпеня 1944 г.», /. Ахрэмчыку — «Абаронцы Брэсцкай крэпасці».



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.