ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Культура Беларуси ў другой палове XVII—XVIII ст
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. У другой палове XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвя-шчалі перавагу асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, гра-мадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца разумны адукаваны чалавек. У час пашырэння ідэй Асветніцтва асаб-лівае значэнне набыло развіццё асветы і навукі. Школьная справа на рубяжы XVII—XVIII стст. была ў руках царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Вілен-ская езуіцкая акадэмія, якая пачала дзейнічаць у 1579 г. 3 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Яе рэк-тарам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі — вучоны-прырода-знавец, астраном, які вывучаў планету Меркурый, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусь Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі таксама езуіцкія калегіумы.

3 сярэдзіны XVIII ст. пачаліся змены ў школьнай адука-цыі. У 1773 г. была створанаАдукацыйнаякамісія (у стгмова накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзей-насці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Дзякуючы нама-ганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх наву-чэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і атрымала свецкі характар. Замест лацін-скай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справаи асветы пераишло з рук царкоўных устаноў да дзяржаў-ныхорганаў.

2. Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў XVIII ст. У 1776 г. выйшлаў свет першая газета на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі — «Газета Гродзеньска» (на польскай мове). Кнігавыданнем у Амстердаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капі-евіч. Па даручэнні цара Пятра I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Разам з запрошанымі Пятром I у Расію галандскімі дру-карамі I. Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянска-га шрыфту, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба.

Сярод вядомых вучоных быў Казімір Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме. Ён адным з першых стварыў праект шматсту-пеньчатай ракеты і лічыцца папярэднікам тэорыі палётаў у касмічную прастору.

Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам васьмігадова-га Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска». Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паводле твораў С. Полацкага студэнт гэтай акадэміі Міхай-ла Ламаносаў упершыню знаёміўся з вершаскладаннем. С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адкры-тага пры царскім двары ў 1672 г., у якім частку акцёраў скла-далі жыхары Беларусь

Галоўнай справай жыцця ўраджэнца Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага стаў роздум аб чалавеку і яго божым пачатку. У сваім трактаце «Аб неіснаванні бога» ён пісаў: «Чалавек — стваральнік бога, а бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі -~ тварцы багоў, і бог з'яўляецца не са-праўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета — не цэнтр Сусвету, выбраны богам, а адзін з нямногіх населеных аб'ектаў. Цар-коўнікі, у рукі якіх трапіў рукапіс К. Лышчынскага, запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. Па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры, а по-пелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе.

3. У XVIII ст. цэнтрамі развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў — у Ру-жанах, Агінскіх — у Слоніме, Тызенгаўзаў — у Гродне і інш.

Самай яркай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаўпрыгонны тэатр. Наибольшую вядомасць на-былі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжапісьмен-ніцы Францгшкі Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра Агін-скагаў Слоніме быў празваны «сядзібай музаў». У ім адбыва-ліся грандыёзныя прадстаўленні на сцэне, памеры якой дазвалялі заязджаць на яе на конях. Частка сцэны ўяўляла сабой басейн для водных прадстаўленняў. Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў.

У XVIII ст. на першы план сярод мастацтваў выйшла музыка, якая заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Міхал Казімір Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеа-фаса Аггнскага — аўтара славутага паланэза «Развітанне з Радзгмай», актыўнага ўдзельніка паўстання ў 1794 г., накіра-ванага супраць падзелаў Рэчы Паспалітай.

У жьгаапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Еўрапейскім майстрам у другой палове XVIII ст. створаны партрэт Міхала Казіміра Агінскага, а нясвіжскім мастаком — партрэт апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аў-густа Панятоўскага.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.