|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. ХХ. ст Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.
[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Крызісныя з'явы ў эканоміцы Беларусі праявіліся
ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная
дзяржаўная эканоміка вычарпала маг-чымасці свайго далейшага развіцця.
Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы.
Аднак шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу не было распрацава-на.
Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацый-ных метадаў
кіравання эканомікай «зверху» з самакіраван-нем «знізу» на месцах.
Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага
кіравання і павышэннем сама-стойнасці прадпрыемстваў.
Выйсце са складанага эканамічнага становішча
бачылася ў пераводзе прадпрыемстваў на поўны гаспадарчы разлік
і самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае
прадпрыемства ад продажу, пакрываюць яго выдаткі на выт-ворчасць
гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць
выдаткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэбы
ў дзяржаўным фінан-саванні. Аднак перавод прамысловых прадпрыемстваў
на поўны гасразлік і самафінансаванне чакаемых вынікаў не даў.
Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР
у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вы-творчасці
машын, станкоў, абсталявання на выпуск тавараў народнага спажывання.
Упершыню гэтыя тавары па аб'ёме сваёй вытворчасці сталі выпускацца
апераджальнымі тэмпамі.
Значна пагоршыўся стан сельскай гаспадаркі. Для
забес-пячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма
талонаў. У гэтых умовах больш настойліва стала ўзнімацца пытанне
аб неабходнасці пераходу да разнастай-ных формаў гаспадарання на
зямлі. У 1991 г. быў прыняты Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы».
Аднак фер-мерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала.
Эканамічнае становішча Беларусі рэзка пагоршылася
ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што
адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі
аварыяй, ацэньваўся ў той час, па падліках вучоных, у 32 гадавыя
рэспубліканскія бюджэты. Радыеактыўнымі нуклідамі аказалася забруджанай
пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывала больш за 2
млн чалавек, г. зн. кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага
абароту было выведзена 20% зямель.
Урадам рэспублікі была прынята доўгатэрміновая
Дзяр-жаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыль-скай
АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхар-ства за 1986—1992
гг. пераехала больш за 130 тыс.чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана
шмат жылля. Аднак пас-ля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка
Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх
уласных сродкаў.
2. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных
адно-сін першапачаткова былі звязаны з заканадаўчым дазволам
арэнды і індывідуальнай працоўнай дзейнасці. Урадам была распрацавана
праграма паступовага неабмежаванага рам-камі часу пераходу да рынку,
пры якім дзяржава выступав ў ролі рэгулятара рынку. У пачатку 90-х
гг. элементамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рыначных цэн на
пераважную большасць тавараў і паслуг, станаўленне прадпрымальніцкіх,
банкаўскіх і камерцыйных структур, правядзенне прыва-тызацыі
— раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаў-най уласнасці
ў прыватную.
У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай
мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна
арыентаванаярыначнаяэканоміка. Яна прызвана спалучыць перавагі
рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы аба-роны інтарэсаў насел
ьніцтва, ідэі рыначнага самарэгуляван-ня і дзяржаўнага кіравання.
На першым этапе рэалізацыі гэ-тай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне.
3 сярэдзіны 90-х гг. прыярытэтным напрамкам дзейнасці
ўрада Беларусі стаў пошук шляхоў пераадолення негатыў-ных вынікаў
распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР і аднаўлення эканамічных
сувязей паміж былымі са-вецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове.
3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцы неаб-ходнай
для іх сыравіны і рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі
беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння
прамысловай і сельска-гаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем
на шляху пераадолення гэтых праблем стала аднаўленне эканамічна-га
супрацоўніцтва краін, якія ўваходзяць у Садружнасцъ Незалежных
Дзяржаў (СНД).
Паноў С. В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С. В. Паноў.
— 2-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2006.
— 111с. — (Экзамены). ISBN 985-478-820-2.
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|
|