ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хронология событий
ПЕРВЫЕ ЖИТЕЛИ (100.000 до н.э. - 900 н.э.).

[ О периоде ] - [ Главные события ] - [ Хронология событий ] - [ Карты ]

КАМЕННЫ ВЕК

100—35 тысяч гадоў назад.

Пранікненне на тэрыторыю Беларусі першабытнага чалавека (неандэртальца), які паляваў на буйных жывёл (маманта, шарсцістага насарога і інш.), займаўся збіральніцтвам, навучыўся здабываць і падтрымліваць агонь, выкарыстоўваць у якасці жытла пячоры. Прылады працы і палявання, якімі карыстаўся чалавек гэтай апохі (археалагічная эпоха мусцье), знойдзены каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі раён), Абідавічы (Быхаўскі раён), Свяцілавічы (Веткаўскі раён) і інш.

35—10 тысяч гадоў назад.

Паступовае засяленне старажытмым чалавекам сучаснага тыпу (краманьёнцам) паўднёвай і цэнтральнай частак Беларусі. Асваенне і засяленне тэрыторыі адбывалася з поўдня ўздоўж вялікіх рэк па меры адступлення Ледавіка. Прылады працы чалавек вырабляў з крамянёвых пласцін і касцей жывёл. Жытлы ён рабіў з біўняў і рэбраў маманта, накрываў іх звярынымі шкурамі, што дало чалавеку магчымасць выжыць у суровых умовах прыледавіковай, амаль бязлеснай зоны. Археолагі лічаць, што на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку існавала больш за 10 археалагічных культур.

26 тысяч гадоў назад.

Існавала адна з самых старажытных (цяпер вядомых) на тэрыторыі Бларусі стаянак чалавека, выяўленая каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

24—23 тысячы гадоў назад.

Існавала адна з найбольш старажытных на тэрыторыі Беларусі стаянак чалавека, выяўленая каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Адносіцца да позняга этапу старажытнакаменнага веку (палеаліту). Тут археолагі знайшлі рэшткі жытлаў, сцены якіх зроблены з чарапоў і касцей мамантаў.

13—10 тысяч гадоў назад.

У верхнім Падняпроўі і Пасожжы жылі плямёны грэнскай археалагічнай культуры (назва ад урочышча Грэнск каля вёскі Воранаўка Кармянскага раёна).

12—9 тысяч гадоў назад.

На тэрыторыі Заходняга Палесся, Валыні, у басейнах рэк Нёмана і Віслы жылі плямёны свідэрскай культуры (назва ад вёскі Свідры Вельке пры ўпадзенні ракі Свідэра ў Віслу).

11—7 тысяч гадоў назад.

Эпоха мезаліту, сярэднекаменны век, пераход ад старажытнакаменнага (палеаліту) да новакаменнага (неаліту) веку. У гэты час заселена ўся тэрыторыя Беларусі, прыручаны сабака, вынайдзены лук і стрэлы, пашырылася выкарыстанне прылад працы з крэменю і косці, развіваліся пахавальныя і іншыя абрады, рэлігія, першабытнае мастацтва, На тзрыторыі Беларусі адкрыта болыш за 100 стаянак і паселiшчаў гэтай эпохі.

11—7 тыcяч гадоў назад.

На паўднёвым усходзе Беларусі сфарміраваліся і жылі плямёны сожскай археалагічнай культуры (назва ад ракі Сож).

Канец 5 — пачатак 2-га тысяча-годдзя дз н.э.

Новакаменная эпоха (неаліт) на тэрыторыі Беларусі. Ад рыбалоўства, палявання i збіральніцтва пад канец эпохі насельніцтва, верагодна, пачало пераходзіць да вытворчых форм гаспадаркі - земляробства і жывёлагадоўлі, пачало выкарыстоўваць больш разнастайныя прылады працы. Найважнейшая адзнака неаліту - пачатак керамічнай вытворчасці (глінянага посуду). На Беларусі вядома каля 600 паселішчаў гэтай эпохі.
Усходнюю Беларусь (басейн верхняга Дняпра і яго левабярэжных прытокаў) насялялі плямёны верхнедняпроўскай археалагічнай культуры, Усходняе Палессе Беларусі насялялі плямёны палескага варыянта днепра-данецкай археалагічнай культуры, верхнюю Прыпяць, Панямонне, суседнія раёны Літвы і Польшчы - плямёны нёманскай культуры, Беларускае Паазер'е — плямёны нарвенскай і тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры. На паўднёвы захад Беларусі і ў Панямонне праніклі жывёлагадоўчыя плямёны археалагічных культур лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар.

БРОНЗАВЫ ВЕК

Мяжа 3-га і 2-га тысячагоддзяў — 8—6 ст. да н.э.

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Людзі навучыліся выплаўляць першыя металы (медзь, бронзу) і вырабляць з іх прылады працы, зброю і ўпрыгожанні. 3 прычыны аддаленасці ад цэнтраў металургіі на тэрыторыі Беларусі больш доўгi час захоўваліся каменныя прылады працы, але апрацаваны яны былі значна лепш, з выкарыстаннем свідравання, пілавання, шліфавання. Развіваюцца земляробства і жывёлагадоўля. Рост вытворчасці абумовіў павелічэнне абмену, зараджэнне патрыярхальнага роду, паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі. Усяго на тэрыторыі Беларусі археолагі вылучаюць 9 культур бронзавага веку.

2-е тысячагодцзе — 16 ст. да н.э.

У раннім бронзавым веку на Беларусі жылі плямёны некалькіх варыянтаў археалагічнай культуры шнуравой керамікі: на тэрыторыі сучаснай Гомельшчыны і Магілёўшчыны - плямёны сярэднедняпроўскай культуры, на тэрыторыі Панямоння - прыбалтыйскай культуры, на поўначы Беларусі — паўночнабеларускай (позні этап) і інш.

15—12 ст. да н.э.

На тэрыторыі Беларусі жылі плямёны тшцінецкай, сосніцкай і прыбалтыйскай археалагічных культур, сустракаюцца сляды лужыцкай культуры, Носьбітаў гэтых культур звязваюць з продкамі балтаў і славян (праславян).

ЖАЛЕЗНЫ ВЕК

8—7 ст. да н.э. — 8 от. н.э.

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Людзі навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы і нават упрыгожанні. На Беларусі жалеза выраблялі з балотнай руды ў печах-домніцах. 3 вынаходніцтвам жалеза галоўным заняткам насельніцтва стала ляднае (падсечнае) земляробства, павялічылася значэнне і жывёлагадоўлі. Развівалася рамяство -— апрацоўка дрэва і косці, ткацтва, пляценне, ганчарства. Людзі пачалі будаваць больш складаныя драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Для аховы сваіх паселішчаў яны ўзводзілі ўмацаваныя гарадзішчы. Да нашага часу на Беларусі захавалася каля 1 тысячы такіх гарадзішчаў.

8 ст. да н.э. —4 ст. н. э.

На паўночным усходзе Беларусі жылі плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры.

7—3 ст. да н.э.

На тэрыторыі паўднёвай і часткова цэнтральнай Беларусі жылі плямёны мілаградскаЙ археалагічнай культуры (назва ад вёскі Мілаград Рэчыцкага раёна).

7 от. да н.э. — 4 ст. н.э.

На тэрыторыі цэнтральнай і паўночна-заходняй Беларусі жылі плямёны археалагічнай культуры штрыхаванай керамікі.

6—5 ст. да н.э.

Паводле сведчання антычнага гісторыка Гералота, у басейне Прыпяці, вярхоўях Днястра і Паўднёвага Буга жылі плямёны неўраў (наўраў).

4—2 ст. да н.э.

На паўднёвым захадзе Беларусі жылі плямёны паморскай (усходнепморскай) археалагічнай культуры.

3 ст. да н.э. — 2 ст. н.э.

На тэрыторыі паўднёвай і цэнтральнай Беларусі, дзе раней жыло насельніцтва мілаградскай і паморскай культур, сфарміравалася зарубінецкая (назва ад вёскі Зарубінцы на Кіеўшчыне) археалагічная культура, якая, верагодна, належала славянам. Яе насельніцтва падтрымлівала сувязі са скіфамі, сарматамі, кельтамі, гарадамі Паўночнага Прычарнамор'я.

2—4 ст.

На паўднёвым захадзе Беларусі існавала вельбарская археалагічная культура, якая належала германскім плямёнам (готам і гепідам) у час іх прасоўвання на поўдзень.

2—5 ст.

На поўдні Беларусі жылі славянскія плямёны кіеўскай археалагічнай культуры.

6—8 ст.

На тэрыторыі цэнтральнай і паўночнай Беларусі жыло насельніцтва банцараўскай археалагічнай культуры (назва ад урочышча Банцараўшчына каля вёскі Ждановічы на Міншчыне). Вучоныя лічаць, што гэта культура адлюстроўвае рассяленне славян у балцкім арэале.

6—9 ст

Пераход насельніцтва Беларусі да шматукладнай гаспадаркі, побач з патрыярхальным рабствам з'яўляюцца прыкметы феадальных адносін. Развіваюцца ворнае земляробстца, гандаль і іншыя сувязі з суседнімі народамі. Радавая абшчына саступае месца суседскай сельскай абшчыне - грамадзе. Фарміраванне і дзейнасць ва ўсходніх славян першых палітычных аб'яднанняў - княжанняў. На тзрыторыі Беларусі жылі славянскія народы (саюзы плямён) - дулебы, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, на самым поўдні - драўляне, валыняне, на паўднёвым захадзе - яцвягі.


1. ПЕРВЫЕ ЖИТЕЛИ (100.000 до н.э. - 900 н.э.)

2. УДЕЛЬНЫЕ КНЯЖЕСТВА (900-1253)

3. ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565)

4. ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ (1565 - 1795)

5. В СОСТАВЕ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (1795 - 1919)

6. В СОСТАВЕ СССР (1919 -1991)

7. РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ (1991 - н.в.)


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.