|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]У раскрыцці галоўнай ідэі паэмы "Тарае на Парнасе" вялікае значэнне маюць міфалагічныя вобразы. Праз усю паэму праходзідь думка аб новай літаратуры, высмейваецца кансерватызм дваранскай літаратуры і ўзносіцца талент пісьменніка. У паэме прадстаўлены вобразы многіх багоў Старажытнай Грэцыі, як правіла, герояў высокай літаратуры. Але ў творы яны носяць рымскія імёны, бо рымляне запазычылі іх у грэкаў. Гзта Юпітэр, Веста, Венера, Амур, Бахус, Геба і іншыя. Асноўнымі вобразамі паэмы з'яўляюцца Зеўс,
Венера, Амур і Геба, якія апынуліся ў незвычайных умовах, намаляваны
ў камічным святле. Зеўс у творы паказаны старым. Калі "насцябаецца"
гарэлкі, то лезе на печ "грэць плечы" або скача са
сваёй жонкай Вестай. Таксама ён "любіць цешыць грэшна цела".
Венера, дачка Зеўса, у паэме нагадвае сялянскую дзяўчыну: Дзяўчына гэта ўвесь чае ці "маслам мажа валасы ды нечым белым твар свой беліць", ці скача "мяцеліцу". 3 аднаго боку, аўтар сімпатызуе Венеры як прыгажуні, а, з другога боку, паказвае яеяк самазадаволеную паненку. Амур паўстае перад намі маладым, прыгожым хлопцам, які толькі і робіць, што "з дзеўкамі жартуе". Але ў Амура ёсць недахоп: ён схільны да п'янства. Аднак не ўсе багі п'яніцы і гультаі. Геба - маладая дзяўчына, якая вельмі жвавая і працавітая. На ёй трымаецца ўся гаспадарка. Праз вобразы багоў аўтар паказаў жыццё сялян з іх станоўчымі і адмоўнымі рысамі. Багі вядуць гаспадарку, носяць звычайнае сялянскае адзенне, мыюць кашулі, танцуюць народныя танцы, ядуць сялянскія стравы. Паказаўшы такое жыццё, аўтар разам з тым звярнуў увагу на тое, што жыццё простых сялян так-сама вартае ўвагі літаратуры. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.