|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Бывай здаровы, мужыцкi народзе, Барацьбiтом за разняволенне, роўнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусi з'яўляецца правадыр паўстання 1863—1864 гг. Канстанцiн Вiнцэнт Калiноўскi. Нарадзiўся ён у шляхецкай сям'i на Гродзеншчыне ў вёсцы Мастаўляны (зараз тэрыторыя Беластоцкага ваяводства ў Польшчы). Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii i на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унiверсiтэта. Атрымаўшы званне кандыдата права, К. Калiноўскi вяртаецца на радзiму, дзе разам з паплечнiкамi В. Урублеўскiм (будучым генералам Парыжскай камуны) i Ф. Ражанскiм наладжвае выпуск першай беларускай газеты "Мужыцкая праўда". Упершыню на роднай мове ў ёй апавядалася аб праўдзе, у чаканнi якой так збалелiся сялянскiя сэрцы. Невялiкая па фармаце, газета нагадвала лiстоўку-заклiк, у якой на адным цi двух баках папяровага лiста лацiнскiмi лiтарамi друкаваўся тэкст. Усяго ў 1862—1863 гг. выйшла сем нумароў газеты (спачатку ў Беластоку, потым у Вiльнi), падпiсаных псеўданiмам К. Калiноўскага "Яська — гаспадар з-пад Вiльнi". Разгортваючы карцiны народнага бяспраўя, крыўд, рэкруцкiх павiннасцей, газета ў даступнай форме паказвала антынародную сутнасць царскай палiтыкi i суда, тлумачыла прычыны сацыяльнай няроўнасцi, выкрывала грабежнiцкi характар сялянскай рэформы 1861 г., дараванай царом Аляксандрам II — "вызвалiцелем". Суд, на думку К. Калiноўскага, быў толькi дадаткам царскай адмiнiстрацыi. Ён справядлiва параўноўвае судовых чыноўнiкаў з воўчай зграяй, "дзе не разбiраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць". Бунтарская па ўсёй сваёй сутнасцi, "Мужыцкая праўда" заклiкала беларускi народ да ўзброенага паўстання супраць iснуючага ладу. Так, заключныя радкi першага i трэцяга нумароў газеты заклiкаюць сялян да згуртавання, да ўсведамлення сябе людзьмi высокай чалавечай годнасцi, да ўсенароднай барацьбы за вольнасць, свабоду: "Няма чаго ждацi ад нiкога, бо той толькi жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкi, як прыйдзе пара, поўнаю рукою, — не шкадуйце працы, каб i мужык быў чалавекам вольным". Апошнiя радкi сёмага нумара поўныя аптымiзму, бязмежнай веры i ўпэўненасцi ў перамозе над маскоўскiм прыгнётам: "Станьма дружна разам за нашу вольнасць!.. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам". Выяўляючы самой назвай газеты яе народнасць, паэтызуючы сялянскую мару аб справядлiвасцi i праўдзе, К. Калiноўскi сцвярджаў сацыяльна-палiтычныя iдэi, даволi актуальныя i ў нашы днi. Так, словы "не народ для ўрада, а ўрад для народа" (iх у якасцi эпiграфа можна прачытаць на першай старонцы газеты "Рэспублiка") гучаць вельмi злабадзённа i сёння, у час адраджэння беларускай дзяржаўнасцi. Зямля ў новым грамадстве, лiчыць К. Калiноўскi, павiнна належаць народу. "Мужыцкая праўда" стала яркiм выражэннем адносiн яе аўтара да рэлiгii i шляхты. У шостым нумары газеты К. Калiноўскi выступае ў абарону ўнiяцтва — фактычна нацыянальнай рэлiгii нашых дзядоў-прадзедаў. Узнiкшы паводле Берасцейскай унii 1596 г., гэты кiрунак хрысцiянства быў скасаваны ў 1839 г. Прызнаючы асноўныя каноны каталiцызму з рымскiм папам на чале, вернiкi малiлiся на роднай мове па ўсходнiм абрадзе. Падчас паўстання 1863-1864 гг. амаль 80% насельнiцтва Беларусi лiчылi сябе ўнiятамi. I К. Калiноўскi, разумеючы абмежаванасць шляхты з яе саслоўнымi традыцыямi, класавым эгаiзмам, iмкнуўся ўзняць на паўстанне супраць царызму асноўныя масы сялянства. Паўстанне пачалося ў студзенi 1863 г. Спачатку К. Калiноўскi ўзначальваў Лiтоўскi правiнцыйны камiтэт, а затым быў рэвалюцыйным камiсарам на Гродзеншчыне i кiраўнiком Вiленскага паўстанцкага цэнтра, якi падзялiўся на дзве часткi: "чырвоных", прыхiльнiкаў радыкальных змен, i "белых", гатовых да кампрамiсаў з царызмам. "Чырвоныя", прадстаўленыя дробнай шляхтай (часам беззямельнай) i разначыннай iнтэлiгенцыяй, ставiлi сваёй мэтай утварэнне незалежнай ад Расii i Польшчы Беларускай Рэспублiкi. "Белыя", прадстаўленыя "вялiкiмi беларускiмi панамi" (У. Iгнатоўскi), стаялi за ўтварэнне вялiкай Польшчы з захаваннем старога ладу на Беларусi. Сяляне, прыслухоўваючыся да поклiчу "чырвоных", прымаюць дзейсны ўдзел у паўстаннi i вядуць барацьбу на два франты: супраць 200-тысячнага войска генерала-вешальнiка Мураўёва, прысланага на Беларусь для падаўлення паўстання, i супраць "белых" здраднiкаў. Такая барацьба непасiльная для iх, i паўстанне паступова пачынае зацiхаць. Уначы 10 лютага 1864 г. пад iмем Iгната Вiтажэнца быў арыштаваны К. Калiноўскi. Ваенна-палявым судом ён быў асуджаны i публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Дукiшкi ў Вiльнi. Царскi ўрад жорстка расправiўся i з удзельнiкамi паўстання, баявымi сябрамi К. Калiноўскага: 128 чалавек асуджана на смяротную кару, больш за дзве з паловай тысячы паўстанцаў сасланы на катаргу, паселены ў аддаленыя месцы Сiбiры, каля 9 тысяч аддадзены пад суд. Перад смерцю К. Калiноўскi здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў "Пiсьмо з-пад шыбешцы" — сваё развiтальнае слова народу, свой хвалюючы запавет. Пройдзе час. Запавет К. Калiноўскага беларускаму народу — ваяваць за сваё чалавечае права — ажыве ў творчасцi iншых слаўных сыноў Беларусi. Яго жыццё i рэвалюцыйная дзейнасць стане тэмай многiх твораў пiсьменнiкаў, кампазiтараў i мастакоў. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.