Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз Алеся Загорскага ў рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
  • Вобраз радзімы ў творчасці У. Караткевіча.
  • Гістарычная праўда і мастацкі вымысел у рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
  • Каханне ў рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
  • Мастацкае асэнсаванне нацыянальнай гісторыі ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
  • Вільнюс - часцінка майго сэрца
  • Раман Уладзiмiра Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм, яго асноуныя праблемы.
  • Гістарычнае мінулае ў прозе Уладзіміра Караткевіча.
  • Ідэя вечнасці i самакаштоўнасці жыцця (паводле рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»)
  • Мінулае i гісторыя ў рамане Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
  • Праблематыка, ідэйны пафас рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
  • Ты верны рыцар
    Слоў крывіцкіх, гойных,
    Якія не загубяцца нідзе.
    Твой цень відушчы
    Па забытых гонях
    Ідзе
    І за сабой сляпых вядзе.

    Р. Барадулін

    Уладзімір Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў У. Караткевіч раманы "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", "Леаніды не вернуцца да Зямлі"("Нельга забыць"), аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха". Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокі, інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і чароўнай прыгажосці дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любіць, ненавідзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. Іх лёсы неадрыўныя ад гістарычных падзей і абумоўлены імі. І ў кожным творы — эпоха, складаны і часам трагічны лёс Белай Русі, народ, які не скарыўся перад нястачамі і прагне волі. Пісьменнік не толькі ўзнаўляе карціны жыцця сярэднявечча і наступных эпох, але і асэнсоўвае гістарычны працэс, што дазваляе зразумець таямніцы чалавечага быцця, аснову ўзаемааадносін людзей з навакольным светам. Падзеі ў аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" адбываюцца ў канцы 80-х гадоў ХІХ стагоддзя, Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі (галоўны герой твора) трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе становіцца сведкам самых незвычайных здарэнняў. Уладальніцай маёнтка з'яўляецца апошняя прадстаўніца калісьці магутнага роду Надзея Яноўская. Па начах у доме бачаць Малога Чалавека і Блакітную Жанчыну, прадвеснікаў смерці кагосьці з роду Яноўскіх. Страх на ўсё наваколле нагадяе дзікае паляванне караля Стаха, падчас якога (два гады назад) быў забіты бацька Надзеі. Яно ж пагражае смерцю дачцэ. Беларэцкі вырашыў раскрыць таямніцу гэтых з'яў і дапамагчы ўладальніцы Балотных Ялін. З бібліятэчнай кнігі герой твора даведваецца пра караля Стаха і радавое пракляцце Яноўскіх. У пачатку XVII ст. Стах Горскі, у жылах якога цякла каралеўская кроў, вырашыў дабіцца незалежнасці. Стах меў вялікае войска і карыстаўся падтрымкай у сялян. Аднак дасягнуць самастойнасці Стаху не давялося: ён быў забіты сваім сябрам Раманам Яноўскім, якога незадоўга да гэтага выратаваў ад смерці. У перадсмяротны час кароль Стах праклінае ўвесь род Яноўскіх. Гэта пракляцце праз стагоддзі дайшло і да Надзеі. Андрэю Беларэцкаму ўдалося выкрыць таямнічыя сілы і разам з сялянамі атрымаць перамогу над прафесійнай бандай. Высветлілася, што легенду пра Стаха жорстка выкарыстаў апякун Надзеі Яноўскай Дубатоўк, які стаў кіраўніком палявання. Ён прагнуў смерці Надзеі, каб стаць гаспадаром Балотных Ялін. Заканчваецца твор ад'ездам Беларэцкага і Надзеі Яноўскай (яго будучай жонкі) з Балотных Ялін. У рамане "Каласы пад сярпом тваім" пісьменнік паказаў шырокую панараму народнага жыцця напярэдадні сялянскага паўстання 1863 г., стварыў цудоўны вобраз рэвалюцыянера-дэмакрата і рамантыка Алеся Загорскага, сапраўднага змагара за лепшую долю свайго народа, дзеля свабоды якога ён гатовы ісці ў бой і ахвяраваць сабой. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVI ст. У цэнтры ўвагі пісьменніка — жыццё праўдашукальніка, пакутніка і змагара Юрася Братчыка, які па волі лёсу вымушаны быў выдаваць сябе за Хрыста. Разам з дванаццацю апосталамі ён вандраваў па Беларусі, рабіў цуды, наводзіў справядлівыя парадкі (дапамагаў бедным, караў царкоўнікаў, магнатаў, гандляроў, змагаўся з татара-манголамі). З самых неверагадных сітуацый герой твора выходзіў пераможцам. Народны заступнік Юрась Братчык — сын сярэднявечай эпохі з яе рэзкімі кантрастамі, інквізіцыяй, барацьбой царкоўнікаў і прадстаўнікоў улады з асветнікамі і вучонымі, нараджэннем парастакаў Рэнесансу. Герой твора, спасцігнуўшы вялікую веру ў чалавека, спрабуе вызваліцца ад путаў сярэднявечча, хоча засвоіць духоўныя набыткі новага часу, запаліць агонь чалавечнасці, шукае шляхі да пабудовы вольнага жыцця. У. Караткевіч паказаў, што такія людзі выяўляюць дух Беларусі, нязломны і непераможны народны характар, узнавіў тую глебу, на якой нараджаліся гуманістычныя ідэі беларускага сярэднявечча, і прыгодніцкі сюжэт твора напоўніў сацыяльна-філасофскім і псіхалагічным зместам. Дзеянне ў рамантычнай легендзе "Ладдзя роспачы" адбываецца ў беларускім горадзе Рагачове ў XVI ст. Галоўны герой — дваранін Гервасій Выліваха — за свае грахі аказаўся на тым свеце. Але і ў падземным царстве ён не губляе жыццёвага аптымізму, бадзёрасці, гумару. Смерць не можа перамагчы Гервасія, у вобразе якога пісьменнік увасобіў тыповыя рысы нацыянальнага характару беларусаў — непакорлівасць, стойкасць, аптымізм, жыццялюбства. Падзеі ў псіхалагічным дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" разгортваюцца на працягу ХVІІ—ХХ стагоддзяў. Антону Космічу, спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі, удалося раскрыць злачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці, так і мінулай вайны і сучаснасці (хто з'яўляецца забойцам Ганны Альшанскай і яе каханага Валюжыніча, Мар'яна Пташынскага, Людвіка Лапатухі і іншых сумленных людзей, куды зніклі фамільныя скарбы, што адбылося ў замку ў апошнюю вайну?). У раскрыцці злачынстваў Космічу дапамагаюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Хілінскі і Шчука, вясковыя настаўнікі Змагіцель і Шаблыка, айцец Жыховіч, вартаўнік замка і касцёла Мультан. У рамане сцвярджаецца, што чалавек павінен заставацца чалавекам у самых крытычных і экстрэмальных сітуацыях. Твор вучыць любіць сваю Бацькаўшчыну, развівае цікавасць да гісторыі свайго народа, бо, кажучы словамі Косміча, "хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго". У. Каракевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Гэта так. Пісьменнік дасканала ведаў гісторыю свайго краю, якая стала арганічнай часткай яго духоўнага жыцця, яго стыхіяй і натхненнем, яго болем і адчаем. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.