|
Варшаўскі шлях, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Сцяг брыгады Цунамі Варшаўскі шлях Штуршком для напісання паэмы «Варшаўскі шлях» (1972) стала смерць Аляксандра Твардоўскага, рускага савецкага паэта, добрага сябра А. Куляшова. Яны пазнаёміліся ў Мінску ў 1934 г., калі А. Твардоўскі разам з іншымі смаленскімі паэтамі наведаў Беларусь. У 1939 г. сустрэліся ў Маскве. Але дружба пачалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля таго як А. Куляшоў волей лёсу апынуўся ў сталіцы СССР. Паэма складаецца з чатырнаццаці частак, роўных па колькасці радкоў (іх дваццаць чатыры), і эпілога. У першай частцы (яна з'яўляецца экспазіцыяй) акрэсліваецца асноўная тэма твора: «Пагутарым аб часе, аб Твардоўскім». Вобраз часу адзін са скразных у паэме. Ён шматаблічны: ваенны, пасляваенны, як выява лепшага ў чалавеку і як выява чалавечай дробязнасці, нікчэмнасці (пятая частка). Скразным з'яўляецца таксама вобраз Варшаўскага шляху, да якога звяртаецца, з якім вядзе дыялог-размову паэт. Варшаўскі шлях — гэта і канкрэтная дарога, Варшаўская шаша, і сімвал яднання людзей, сімвал чалавечага лесу. Цэнтральным у паэме выступае вобраз А. Твардоўскага, які раскрываецца шырока і шматгранна. А. Куляшоў згадвае ваенны лёс сябра («Жыццё і смерць. Дуэль радкоў з крыжамі. // З вайною, не кіруючы франтамі, // На ўсіх франтах, мой шлях, ён вёў баі»). Прыгадвае знакамітую паэму пісьменніка «Василий Тёркин» і пры гэтым гаворыць пра яго грамадзянскую пазіцыю, імкненне да праўды жыцця: Не раз ён тут салдатам нёс уцеху Называецца таксама вядомая пасляваенная паэма «За далью — даль» (адзінаццатая частка). Такія паэмы, як «Варшаўскі шлях», сведчаць пра вялікую змястоўнасць лірычнага твора і, у сувязі з гэтым, няпростасць яго ўспрымання. Прааналізуем наступныя радкі: Яго дзялянка ўсім відна цяпер: Пра Урал, край металургіі, які называлі «ўсесаюзнай кузняй», А. Твардрўскі пісаў у паэме «За далью — даль». Другая кузня, «памяць дзён мінулых», знаёмая паэту з дзіцячых гадоў — бацька А. Твардоўскага быў вясковым кавалём. «Утаймаванню Ангары» — пабудове магутнай Ангарскай ГЭС — зноў жа прысвечаны старонкі ў паэме. Паэмнае дзеянне рухае разгадка прычыны смерці А. Твардоўскага. Спачатку выказваецца версія, што паэт памёр ад «хваробы веку», ад раку. Услед за ёй прапануецца іншая — хвароба, як вынік перажытай вайны. Яна таксама быццам прымаецца. Але канчатковы адказ іншы: Вайна ягоны век укараціла?.. Хвароба?.. Не! Думка аўтара пра талент А. Твардоўскага, пра яго месца і ролю ў літаратуры і жыцці грамадства натуральна кіруецца да разваг пра сэнс чалавечага існавання. У шостым раздзеле прыгадваецца надпіс на надмагільных камнях, які сустракаецца на хрысціянскіх могілках: «Спыніся, падарожны! // СваіМ маўчаннем ушануй мой прах. // Я дома, ты яшчэ ў гасцях». Паэт разважае, дзе сапраўдны чалавечы дом, на гэтым свеце ці на тым. Здаецца, ён нават прымае традыцыйнае хрысціянскае ўяўленне: Я не агонь начлежны раскладаю Аднак урэшце А. Куляшоў заяўляе, што яму крыўдна за тых, хто «свет замагільны домам называлі». Паэт упэўнены: ...Каб памёршыя знайшлі У эпілозе, дапускаючы магчымасць новай вайны, паэт просіць свайго субяседніка, Варшаўскі шлях, тады яго «ўспомніць як салдата», а вершу дазволіць змагацца са злом. Каб тут, на месцы векавых пакут, Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.