|
Паэзія, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораПаэзія Асаблівасці творчасціРаннія вершы (цыклы «Акафіст», «Канон», 1648 г.) носяць павучальна-рэлігійны характар, напісаны ў традыцыях панегірычнай паэзіі. На пачатку творчага шляху пісаў на беларускай мове, але хутка звярнуўся да польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай. У Прадмове да «Рыфмологиона» С. Полацкі пісаў:
...Писах в начале по языку тому, Пад уплывам еўрапейскага барока С. Полацкі паступова набліжаўся да сацыяльна -філасофскіх і гістарычных праблем. Істотнае месца ў творчасці паэта займалі сатырычныя матывы, ён выкрываў кар'ерызм, прыстасавальніцтва, самазадаволенасць і іншыя заганы чалавека. У вершы «Стихи утешный к лицу единому» С. Полацкі з'едліва высмейваў самаўпэўненага Сямёна, які лічыць сябе самым разумным, моцным, багатым.
...Видете мене, как я муж отраден, Адна бяда ў Сямёна — «злые люди женится не дали». Герой верша абяцае «праведно служити» таму, хто паспрыяе яму ажаніцца — «хлеб дармо ести и вино добре пити». У канцы 70-х гг. С. Полацкі склаў два зборнікі паэзіі — «Вертоград многоцветный»» (увайшлі вершы грамадска-палітычнай, маральна-філасофскай, сямейна-бытавой тэматыкі) і «Рыфмологион» (уключаны патрыятычныя творы апошніх дзесяцігоддзяў). У маскоўскі перыяд С. Полацкі стварыў на аснове біблейскіх сюжэтаў дзве п'есы — «Комедия притчи о блудном сыне» і «Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных». С. Полацкі распрацоўваў новыя жанры і формы вершатворчасці, шырока выкарыстоўваў барочныя прыёмы пісьма (зрокава-графічны эфект, ускладнёныя метафары, гіперба-лы, алегорыі, сімвалы і інш.). Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.