|
Таміла («Абразок з народнага жыцця»), в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораТаміла ("Абразок з народнага жыцця") Пачатак паэмы — смутак і радасць лірычнага героя ад вяртання ў родныя мясціны. Свет не змяніўся, вёска, як і раней, «зрошвае потам надзеі палоскі, а зло не знікае...» Лірычны герой бачыць знаёмыя дрэвы, буслянкі, крынічку, але ўжо «другая па воду збягае дзяўчына», «равеснікаў многіх зямліца пакрыла». Стары селянін арэ поле. Падганяе спрацаванага, стомленага, як і сам, каня. Год выдаўся неўраджайным. Стары пазычыў у пана насенне, а разлічыцца няма чым. Некалі Таміла быў першым гаспадаром у ваколіцы. Яго багаццю зайздросцілі, шапталіся, што ён чараўнік. Ад былога ў селяніна не засталося нічога.
З унукамі беднасць прыйшла на астатак, Стары Таміла вяртаецца з канём у вёску. Ужо сцямнела, нежыццёвая цішыня вакол, толькі чуцен голас Кандрата, які збірае нядоімкі. Тамілу няма чым плаціць, няма чаго везці ў горад на продаж. Селянін ідзе раніцой да пана, каб той пачакаў да новага ўраджаю. Пан уважліва выслухаў Тамілу, пахваліў за цягавітасць і руплівасць у працы. I загадаў прадаць каня. Будуць грошы аддаць доўг і пракарміцца да вясны. Вярнуўшыся з маёнтка, Таміла ідзе развітацца з Пярэстым. Думае пра сваю нешчаслівую долю. Цёмным яшчэ ранкам Таміла выправіўся ў няблізкую дарогу. Горад агаломшыў старога, чалавечы натоўп «папхнуў, закружыў і панёс яго ў тлуме». На гэты тлум і мітусню са стромай гары горада пазірае замак, які многа пабачыў на сваім вяку. Ён памятае мінуўшчыну. Сучаснасць, у параўнанні з ёй, здрабнела і змізарнела. Старому селяніну яго безадказны памочнік і таварыш, сведка ўсіх няшчасцяў, што абрынуліся ў апошнія гады, здаецца бясцэнным («золатам можна асыпаць такога»). Аднак пакупнікі і проста гледачы «знаходзяць не вартасці — бачаць заганы» каня. Урэшце Пярэстага Таміла прадае цыганам. У карчме, замачваючы барыш, селяніна абакралі. Тамілу няма з чым вяртацца дамоў, дзе чакаюць галодныя ўнукі. У роднай хаце не ведаюць, што сталася з гаспадаром. Сумную навіну прыносіць у вёску Паліца, які быў у горадзе, і пачуў, якое няшчасце напаткала Тамілу. Мастацкія асаблівасціВ. Каратынскі з вялікім спачуваннем апісвае трагічную гісторыю селяніна. Таміла пахаваў сына і жонку, застаўся на старасці з клопатам пра малалетніх унукаў. Няшчасці сыплюцца на старога адно за другім, выйсця ён не знаходзіць. Пісьменнік паказвае ненадзейнасць, крохкасць сялянскага шчасця. У маладыя гады Таміла лічыўся самым багатым гаспадаром ў вёсцы:
Хата, як шклянка, ў каморы даволі, Дастатак і гаспадарка сплылі, як і маладосць, сіла, прыткасць. Але не пралайдачыў іх Таміла, не прагуляў. Нават пан у час размовы з селянінам адзначае, што той «працуе крывава, як вол у ярме»», што «нетраціць налева, направа». Таміла сваё бядотнае жыццё тлумачыць лёсам, вышэйшай прадвызначанасцю, з чым змагацца немагчыма. Вярнуўшыся ад пана з рашэннем прадаць каня, ён «доўга стаяў утрапёны, без думкі, без плачу». Селянін, цярпліва зносячы удары лесу, можа наракаць толькі на долю:
Ох, долечка ж наша, адкуль ты паслана? Малюючы вобраз Тамілы, пісьменнік ішоў ад праўды жыцця, паводле слоў самога аўтара «вывеў на сцэну народ такім, які ёсць...» У многіх аўтарскіх адступленнях таксама гучыць думка пра наканаванасць лёсу, пра спрадвечную несправядлівасць на зямлі. Шляхоў, каб змяніць становішча народа, В. Каратынскі не бачыў, таму столькі скрухі і гаркоты ў яго разважаннях пра жыццё чалавека працы:
Свіцяцца аконцы, як воўчыя вочы, Разам з тым пісьменнік не прымаў сацыяльную несправядлівасць, выкрываў тых, хто нажываўся на пакутах селяніна:
Едзе цівун, што пачаў ад'ядацца, Свае стасункі ў аўтара паэмы і з Богам. Яго герой не ставіць пад сумненне парадкі на свеце: «Ці ж гэта папраўдзе патрэбна ўсё Богу? Не нам дапытацца...» Аўтар жа паказвае, што боскай воляй тлумачыць свае няшчасці Таміла і гэтым жа — пан, калі адмаўляе скрыўджанаму жыццём селяніну. «Ды цяжка змяніць, што назначана... Богам», — гаворыць ён у сваё апраўданне. Выразнае асуджэнне несправядлівасці, што існуе на зямлі з маўклівай згоды ўсявышняга, гучыць у XIX раздзеле паэмы. Аўтар ставіць Бога і пана побач — і першы, і другі, патрабуючы пакорлівасці, аднолькава абыякавыя да лесу простага люду.
Панок або крыжык — а люд утрапёны Пра нядолю свайго народа В. Каратынскі вымушаны быў гаварыць няродным словам, бо роднае заставалася занядбаным. Надрукаваць твор на беларускай мове ў сярэдзіне XIX ст. было амаль немагчымым. Сваю мову, свой шматпакутны народ, сваю родную старонку В. Каратынскі любіў горача і аддана. Пра гэта беларускамоўныя вершы паэта. Лірычнаму герою элегіі «Туга на чужой старонцы», адарванаму ад радзімы, здаецца «чоран цэлы свет». У думках ён пераносіцца ў родныя мясціны, дзе ўсё бачыцца поўным прыгажосці і шчасця. Ён называе сябе сірацінай, бо ў чужой старане, «як кол адзін», туга п'е яго кроў. У. Мархель згадвае жыццёвыя абставіны, што прычыніліся да з'яўлення верша «Туга на чужой старонцы» — эміграцыя, ссылка сяброў В. Каратынскага, удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага і студэнцкіх выступленняў.
Адарвалі сіраціну гаворыць паэт. У 1864 г., калі быў напісаны верш, перад В. Каратынскім паўстала непазбежнасць развітання з Вільняй. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.