|
Дуб-дзядуля, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЗарабляюць Гаротная Дуб-дзядуля Бярозка Дачэсныя На надзеле героя-апавядальніка рос стары дуб. Неяк, напрацаваўшыся, герой лёг пад ім адпачыць. Дуб-дзядуля загаварыў чалавечым голасам. Успомніў сваю маладосць, калі вакол быў лес, шумелі побач сваякі-дубы. Папрасіў чалавека прынесці чыстай вады, тады б ён пакінуў пасля сябе памяць, нашчадкаў. Чалавек кінуўся шукаць вады. Першае возера, якое ён знайшоў, было напоўнена людскім потам. Каля яго стаяла жанчына па імені Праца. Яна сыпала ў возера зямлю, каб менш давялося людзям ліць поту, напаўняючы возера. Ля другога возера, возера слёз, была Бяда. Яна дзень і ноч у катлах ля вогнішча высушвала людскія слёзы, а возера не мялела. Трэцяе возера поўнае не вады, а чырвонага віна, у якім апавядальнік пазнаў кроў. Бабулька па імені Цярпенне чэрпала конаўкай з возера і палівала зямлю. Разбудзіла апавядальніка бура. Дуб-дзядуля ляжаў павалены. Праз некалькі гадоў з-пад яго вылезлі тры тоненькія роўныя дубочкі. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.