|
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Я.Янішчыц ставяць у адзін рад з Цёткай, Н.Арсенневай, Л.Геніюш — самымі яркімі жаночымі імёнамі ў нацыянальнай літаратуры. Яна —паэт-лірык, гэта значыць, што трывогі і радасці свету паўстаюць у яе творах прапушчанымі праз уласнае сэрца. А хвалявала Я.Янішчыц многае, свет яе паэзіі багаты і шматгранны. Любоў, цеплыня, чысціня перапаўняюць раннія вершы паэткі. «Пачынаецца ўсё з любві,/ А інакш і жыць немагчыма», — сказала Я.Янішчыц у адным з самых вядомых ранніх вершаў «Ты пакліч мяне. Пазаві...» Яе паэзія да канца засталася шчырай, прасветленай, настроенай на «чысціню, дабрыню», хоць перажыла і зведала паэтка самае рознае. Жыццё, ты стэп, што выгарэў да краю, Гэта страфа, у якой выявіліся адносіны Я.Янішчыц да жыцця, узята з прадапошняга зборніка, назву яму даў сімвалічны і роздумны верш «Каліна зімы». Вобраз каліны досыць часта сустракаецца ў лірыцы паэткі. Як і ў фальклоры, ён сімвалізуе лёс жанчыны. Полымем зыркім душу апаліла. Каліна ў вершы — вобраз з двайной сэнсавай нагрузкай. Рэальная, якую бачыць лірычная гераіня, і сімвалічная — «каліна-сяброўка», увасабленне долі, лесу жанчыны. Зімовая «позняя ягадка» — пара сталасці і адначасова незабытая пара юнацтва. Пра «вэлюм маёвы», які «растаў па вясне», нагадвае белы пушысты снег, падобны на вясновую квецень. Вялікае значэнне ў стварэнні вобраза верша набывае колер. Іх у творы два — белы і чырвоны. Апошні аўтарам не называецца, а падаецца праз апісанне («полымем зыркім душу апаліла», «зімой закіпае каліна», «гронка любові»). Гэтыя колеры засвоены намі генетычна, яны нашы, спадчынна-беларускія. Жывучы сучаснасцю, адгукаючыся на надзённыя праблемы, Я.Янішчыц рэдка звярталася да адкрытай публіцыстыкі з яе адназначнасцю захаплення, непрыняцця, услаўлення, асуджэння. Гэтыя, па сутнасці сваёй ацэначныя пачуцці, спалучаюцца ў вершах паэткі з іншымі — журбой, смуткам, спачуваннем, мудрай усмешкай, яны мякчэюць, набываюць шматграннасць. «Зажураны ліст да школьнага настаўніка» напісаны ў сувязі з канкрэтнай прычынай — закрыццём роднай школы («Матвей Іванавіч, няўжо / На зное і наша школа?»). У наступных строфах верша гэты канкрэтны выпадак абагульняецца, набывае рысы тыповасці, аўтар з сумам зазначае, што «...Не хапае шкаляроў / Настаўнікам са стажам!», што пад старасць чалавеку трэба хадзіць на працу «за дваццаць вёрст». Верш з'яўляецца не водгукам на закрыццё вясковых школ, а роздумам над тым, «куды бяжыць дарога веку». У гэтым роздуме цесна пераплялося асабістае і агульнаграмадскае: Мая разлётная радня — Скразнымі тэмамі ў творчасці Я.Янішчыц з'яўляюцца Вялікая Айчынная вайна і вёска. Пакаленне Я.Янішчыц не бачыла вайны, але жыло памяццю пра яе. Памяць гэта ішла ад бацькоў, ад роднай зямлі, што апраўлялася ад жахлівай навалы. Пра далучанасць свайго пакалення да ваеннага ліхалецця па-мастацку арыгінальна, запамінальна паэтка сказала ў вершы «Пасля вайны». Твор пабудаваны на рэзка кантрасных вобразах: з аднаго боку— цудоўны свет дзяцінства, неперарыўнасці жыцця, з другога — горкія сляды мінулай вайны: Я на кіно ў бацькоў дазволу клянчу, У вершы «Свята пірага» пра вайну з болем у сэрцы ўспамінае маці, а лірычная гераіня (дачка) суперажывае матчын боль. Вяртанне ў мінулае адбываецца ў мірны святочны дзень, што сведчыць пра незабыўны след вайны: Пірог спякла, ды ўспомніла шайморы! У многіх вершах Я.Янішчыц гаворыць пра ўдоў-салдатак, пра маці, якія не дачакаліся з вайны сыноў, пахавалі дзяцей («Марыя», «Дурная Ганна», «Боль», «Салдаткі» — вершы са зборніка «Каліна зімы», «У бабулі Паланеі», «Балада вернасці» і інш. з папярэдніх зборнікаў). Пякучы мацярынскі боль» глухая адзінота, цяжкая бясконцая праца, бо без мужчыны ў хаце трэба самой упраўляцца і з касой, і з сякерай, — гэтым поўніцца жыццё жанчын. Я.Янішчыц акцэнтуе ўвагу не на мужнасці, стойкасці, чалавекалюбстве, хоць такія якасці не з'яўляюцца чужымі для яе гераінь, а на няспраўджанасці жаночага шчасця. Вершы такім чынам набываюць трагедыйнае гучанне. Тапталі ржышча, секлі буралом, Шайморы — аладкі, якія пякліся з мінулагодняй, перамёрзлай бульбы, што знаходзілі ранняй вясной у зямлі. Ах, прад'явіць каму палын-віну? Па-свойму, светла-радасна і горка-шчымліва раскрываецца ў творах Я.Янішчыц тэма вёскі. Ужо ў юнацтве паэтка адкрыла, што «замала пражыта ў самотна-зялёным кутку», што самае вялікае багацце, падараваная ёй лёсам, — «Вось гэтая вечная ў вёску дарога /І тая бярозка як памяць між ніў» («За дзень пехаты прытаміліся ногі...»). Вёсцы, малой радзіме — палескай зямлі прысвечаны акрамя вершаў паэмы Я.Янішчыц «Ягадны хутар» (уключана ў зборнік «На беразе пляча») і «Зорная паэма» (зборнік «Каліна зімы»). «Зорная паэма» твор лірычны і падзейнага сюжэта не мае. Гэта трывожны роздум паэткі пра сучаснасць, пра будучыню планеты, чалавечай Цывілізацыі, чалавека. Свой, блізкі, вясковы і гарадскі свет (лірычная гераіня нарадзілася і вырасла ў вёсцы, а жыве ў горадзе) цесна звязаны з агульным чалавечым домам. Пытанне «Што там сягоння ў сусвеце і свеце?» турбуе жанчыну ўвесь час. Сродкі лірычнага роду далі магчымасць аўтару ў невялікай паэме сказаць пра многія праблемы і трывогі нашага веку. Напачатку яны тычацца запаветнага «белабярозавага кута», куды «збалелае сэрца... вецер на крылах нясе». У ім Шчодра ў барозны насыпаны зёрны. Памяць нагадвае пра нядаўняе мінулае, пра вайну, і «душа скаланецца ад болю: /Жыта на мінах дагэтуль расце!» Не спраўджваецца спадзяванне лірычнай гераіні, што «ў гэтай зямной і зялёнай купелі» не нагадаюць пра сябе «хіжасць і дэмагогія спрытных дзялкоў». Вёска знешне змянілася, адбудавалася, пабагацела, але раз'ехаліся, рассыпаліся па свеце яе дзеці — узгадаванае пасля вайны маладое пакаленне. Хто нам пасведчанні жывёлаводаў гэты папрок Я.Янішчыц адрасуе равеснікам, не выключаючы з іх шэрагу і сябе («Грэшна вініць мне кагосьці старонняга,/ Бо і сама без выгод не жыву»). А ў вёсцы не хапае рабочых рук, не хапае людзей, якія любяць зямлю, сялянскую працу. Грукнула ў сэрца глухая аб'яваНа замяшчэнне вакантных «пасад»: 1. Старшыні (убытачнага калгаса) 2. Вартаўніка жывёлагадоўчай фермы —(хоць бы на час ацёлу кароў) 3. Клубнага работніка (які б разбіраўся не толькі ў замежным рэпертуары) ...5. Конюха (які шануе жывёлу не менш,чым уласны аўтамабіль)6. 7. 8. 9 Абдзеленае вайной старэйшае пакаленне, як і раней, звыкла і цярпліва нясе сваю жыццёвую ношку, сапраўднай падмогі і змены яно не дачакалася. Але сёння ўжо не толькі людзі, сама зямля «прагне ...пляча абароннага,/ Просіць за бульбу, за лён і за хлеб». Эксперыменты «па паляпшэнню» парушылі раўнавагу ў прыродзе: то дажджы як з вядра, то невядомая ў балотным краі ніколі раней засуха. «Высах калодзеж, хоць жыта насып»,— бядуе маці. «Бусел — ці чулі? палюе на зайца!» — здзіўляецца сусед. Усхвалявана Я. Янішчыц даводзіць у паэме, што даўно счакалася вёска Гаспадара, што дзяржава не надае патрэбнай увагі селяніну, што праца на зямлі нарэшце павінна стаць прэстыжнай. У другой частцы «Зорнай паэмы» думка аўтара абдымае ўвесь сусвет; Я.Янішчыц гаворыць пра пагоню за дабрабытам, пра знікненне спагадлівасці, адкрытасці, душэўнасці, пра адзіноту і раз'яднанасць людзей. Але Покуль да сонца расчынены дзверы Свой гадзіннік Я.Янішчыц настройвала на пяшчоту, лагоду, любоў, разуменне. Яна не хацела верыць, што чалавецтва дойдзе да той мяжы, за якой нікога і нічога няма: ...Не ў міфічную цягнецца Мекку Такімі радкамі заканчваецца паэма, напісаная на хвалі грамадскага ачышчэння сярэдзіны 80-х гадоў. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.