ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Паводле летапісаў і археалагічных даследванняў паўднёвую і цэнтральную частку Беларусі займалі драгавічы (дрыгавічы), Пасожжа - радзімічы, Падзвінне і паўночнае Падняпроўе - крывічы. Яны складалі саюзы плямёнаў, мелі свае гарады і дзяржавы - княствы. З іншых плямёнаў на тэрыторыі Беларусі летапісы захавалі нам назовы яцьвезі, літвы, нальшчанаў і латыголы, якія жылі на захадзе, паўночным захадзе і поўначы.

Матэрыяльная і духоўная культура славянскіх плямёнаў - продкаў беларусаў, як сведчыць археалогія, мала розніліся між сабою. Выключэнне складаюць упрыгожанні, асабліва металічныя скроневыя колцы. У драгавічанак гэта былі зярнёныя буйныя пацеркі, у крывічанак - бранзалетападобныя колцы, на Пасожжы насілі колцы сяміпрамянёвыя.

Найважнейшую ролю ў нашай старажытнай мінуўшчыне адыгралі крывічы. Яны ўтварылі першую вядомую з летапісаў беларускую дзяржаву - Полацкае княства. З ХІІІ стагоддзя на авансцэну гісторыі выходзіць Новагародак (Наваградак). Беларусы Панямоння, падпарадкаваўшы суседняе племя літву, заклалі падмурак нашай новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.

З умацаваннем дзяржаўных інстытуцый у выніку інтэграцыйных працэсаў да ХІІ стагоддзя плямёнавы падзел у Беларусі ў асноўным знікае. Назовы ж крывічы (Крывія), а пазней ліцьвіны (Літва) пачынаюць азначаць дзяржаўную прыналежнасць, з'яўляючыся гістарычнымі этнонімамі беларусаў.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.