ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такі Меркур Смаленскі? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Меркур Смаленскі - гэта легендарны герой часоў нашэсця мангола-татараў на Ўсходнюю Эўропу, які быў кананізаваны праваслаўнай царквой.

Крыніцаю звестак пра смаленскага пакутніка Меркура з'яўляецца яго жыццяпіс - помнік старажытнабеларускае літаратуры, створаны ў ХІІІ стагоддзі (пасля 1239 года) і вядомы сёння больш як у 80 спісах. Згодна з ім, Меркур быў «рымлянін родам, але вераю - пабожны хрысціянін грэцкага абраду».

Пад час паходу Бату-хана вялікае войска захопнікаў уварвалася ў Смаленскую зямлю. Рабуючы і забіваючы мірных людзей, пакідаючы пасля сябе папялішчы, татары рухаліся на сталіцу княства, якая вабіла іх сваім багаццем. За 24 вярсты да Смаленска яны спыніліся перад вялікім балотам, якое называлася Даўгамосцем. Частка варожага войска, перабраўшыся па дзевяцівярстовай грэблі цераз багну, рыхтавалася напасці на горад.

Паводле жыццяпісу, Меркур ўначы «прайшоў праз гарадскую браму, і прыйшоў на Доўгі Мост, і ўзяў свой меч, і ўвайшоў у стан бязбожных варвараў, і забіў іх магутнага волата». Назаўтра, калі да горада наблізіўся новы аддзел татараў, смаленцы выйшлі насустрач у поле і разбілі ворагаў. «А Батый, - апавядае "Слова пра Меркура Смаленскага", - угледзеўшы волата, забітага разам з мноствам вояў сваіх, не наважыўся падысці да горада і пабег ад Доўгага Моста, зняслаўлены Святою Багародзіцай».

Меркур склаў галаву ў крывавай сечы і быў з вялікай пашанаю пахаваны ў царкве Багародзіцы. Над дамавінаю, выконваючы волю героя, жыхары Смаленска павесілі ягоную дзіду і шчыт.

Памяць святога Меркура Смаленскага шануецца 7 снежня (24 лістапада паводле старога стылю).


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.