|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Міндоўг? История Беларуси в вопросах и ответах.Міндоўг - беларускі князь, заснавальнік новай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню яго імя згадваецца пад 1219 годам у паведамленні летапісу пра дамову з галіцка-валынскімі (заходнеўкраінскімі) князямі супраць Польшчы. Змагаючыся за беларускія інтарэсы ў Прыбалтыцы, якая здаўна была пад нашым пратэктаратам, ён прыкладна ў 1246 годзе рушыў на дапамогу куршам (што жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) у іх змаганні супраць нямецкага панавання. Аднак немцы разбілі яго, а ўварваўшыся следам у яго ўладанні, спустошылі і разрабавалі іх. Гэта абвастрыла варожасць да Міндоўга іншых князёў літвы, і ён змушаны быў шукаць прытулку ў Новагародку, дзе неўзабаве заняў княскі пасад. У 1252 годзе ён падпарадкаваў сабе ўсю «зямлю літоўскую». Галіцка-валынскія князі ацанілі такі крок як пагрозу свайму палітычнаму ўплыву ў гэтым рэгіёне. Яны пачалі ствараць супраць Міндоўга кааліцыю, куды ўцягвалі і Лівонскі Ордэн. Каб разбурыць гэтую кааліцыю і пазбавіцца залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў, Міндоўг, правёўшы перамовы з майстрам Лівонскага Ордэна Андрэем Штырляндам, разам з 600 баярскімі родамі ахрысціўся ў каталіцтва і ў 1253 годзе прыняў ад папы рымскага каралеўскую карону. Урачыстасць каранавання адбылася ў Новагародку, які стаўся сталіцаю беларускага каралеўства. Імкнучыся ўмацаваць сваё гаспадарства, Міндоўг дамогся заснавання ў Новагародку Літоўскага арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем Рыму, а таксама заклаў некалькі біскупстваў. Далейшае і не заўсёды паспяховае змаганне з галіцка-валынскімі князямі, войны з Польшчаю, Прусіяй і Лівоніяй узмацнілі апазіцыю на землях, залежных ад Міндоўга. Супроць яго змовіліся князь на Жамойці Транята і нальшчанскі князь Даўмонт, у якога кароль звёў жонку. Нехта з іх і забіў у 1263 годзе сярод начы соннага Міндоўга і двух яго сыноў. Такім чынам, Міндоўг увайшоў у гісторыю тым, што запачаткаваў беларускую дзяржаву з назовам Літва, стаўшы яе каралём. Пры ім узрасло палітычнае значэнне Новагародка, які зрабіўся першай сталіцай гэтай дзяржавы. Дзякуючы яму Літва знайшла міжнароднае прызнанне і ўлучылася ў эўрапейскі кантэкст. Міндоўг адзін з першых убачыў перспектыву павароту палітычнае лініі на Захад. Ён праводзіў паслядоўную палітыку аб'яднання беларускіх земляў і пашырэння тэрыторыі гаспадарства, імкнучыся ўзмацніць яго ўплыў на суседнія землі і дамагаючыся выхаду з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.