ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Адкуль паходзіць найменне «літва»? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Найменне «літва» вучоныя спрабавалі вытлумачыць з розных моваў - кельцкіх, германскіх, фіна-вугорскіх, балцкіх. Але гэтыя спробы не далі надзейных вынікаў.

На сёння сама пераканаўчая і найбольш падмацаваная фактамі версія, прапанаваная беларускімі гісторыкамі Вацлавам Пануцэвічам і Паўлам Урбанам. На іхную думку, літва - частка магутнага заходнеславянскага племя люцічаў, якое даўней засяляла паўночна-ўсходнюю частку сённяшняй Нямеччыны паміж рэкамі Одрай і Лабай (цяпер Одэр і Эльба). Пасля доўгага і крывавага змагання за сваю зямлю з намнога перасяжнымі сіламі немцаў частка люцічаў была вынішчаная або анямечаная, а рэшта іх, ратуючыся ад паняволення, яшчэ ў Х стагоддзі рушыла на землі іншых славянскіх народаў.

Перасяленне люцічаў на беларускія абшары знайшло адлюстраванне ў скандынаўскіх сагах, нямецкіх народных паданнях і ўсходнеславянскіх летапісах. Па меркаванні даследнікаў (П.Шафарыка, П.Урбана), назовы «люцічы» і «літва» паходзяць ад уласнага імя князя-родапачынальніка Люта (ад слова «люты»). У шэрагу славянскіх моваў гэтае імя вымаўлялася і пісалася яшчэ і як Літ. Лютвою называлася літва ў дакументальных крыніцах і беларускіх народных гаворках.

Паселішчы і рэкі з найменнямі Лютава, Літава, Літва сустракаліся і сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі, заселенай некалі славянамі: у Балгарыі і Славаччыне, у Польшчы і Паўночнай Нямеччыне. Але найбольш іх - на землях Беларусі. Месца, дзе жыло раней племя літва, дакладна вызначыў наш гісторык Мікола Ермаловіч. Ён першы звярнуў увагу на групу населеных пунктаў з назовамі Літва ў цэнтральна-заходняй частцы Беларусі на прасторы між Новагародкам, Менскам, Слонімам, Крэвам. На гэтай падставе, аналізуючы летапісныя звесткі, ён акрэсліў тут тэрытарыяльнае ядро Старажытнай Літвы.

Ад гэтага ядра, з далучэннем новых тэрыторыяў, назоў пашыраўся і ахопліваў усё большую прастору. Узнікла новая палітычная адзінка - зямля Літоўская, а затым - Вялікае Княства Літоўскае з сталіцаю ў Новагародку.

Літвою называлі наш край (а нас саміх - ліцьвінамі) усе нашыя суседзі аж да пачатку ХХ стагоддзя. Гэтыя найменні саступілі сваё месца акрэсленням «Беларусь», «беларусы» толькі пасля прымусовага далучэння нашых земляў да Расейскай імперыі пры канцы ХVІІІ стагоддзя, шмат у чым пад уздзеяннем каланіяльнай палітыкі акупацыйнага рэжыму. Таму ў гістарычным плане назоў «Літва», які спрадвеку азначаў беларускую дзяржаву і наш народ, тоесны найменню Беларусь, гэтаксама як «ліцьвін» - беларус.

Яшчэ дагэтуль Літвою называюць нашу Бацькаўшчыну, а ліцьвінамі - нас жыхары суседніх з намі раёнаў Заходняй Украіны і Ўсходняй Польшчы. Дый самі беларусы, асабліва на цэнтральна-заходнім абшары (каля Наваградка, Івацэвічаў, Століна ды ў іншых мясцінах) і цяпер нярэдка называюць сябе ліцьвінамі.

Каб пазбегнуць блытаніны ва ўжыванні назову Літва, варта сучасную суседнюю з Беларусяй дзяржаву акрэсліваць яе саманазовам Летува, яе жыхароў называць летувісамі, а мову - летувіскаю.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.