ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Адкуль з'явіліся ў нас татары? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Татары пасяліліся ў Беларусі ў канцы ХІV стагоддзя. Гэта былі прыхільнікі хана Тахтамыша, якія мусілі шукаць тут прытулку, уцякаючы з Залатой Арды пасля паразы ў міжусобнай барацьбе. Дальнабачны палітык, вялікі князь Вітаўт зычліва прыняў іх, узяўшы на вайсковую службу, і выдзеліў землі для вядзення гаспадаркі на Віленшчыне і Меншчыне. Татары пабудавалі хаты, узвялі мячэці. Яны вельмі цанілі Вітаўта за добрае стаўленне да ісламу, называлі яго сваім ханам, спадаром, апірышчам мусульманаў на Захадзе. Беларускія татары на чале з Джалал эд-Дзінам узялі чынны ўдзел у Грунвальдскай бітве, спрычыніліся да перамогі над крыжакамі.

Колькасць татараў у нашай дзяржаве павялічвалася ў выніку натуральнага прыросту, эміграцыі з Паволжа і Крыма, а таксама за кошт тых крымскіх татараў, якіх бралі ў палон пад час іх набегаў на Беларусь у ХV і ХVІ стагоддзях. Гэтак, у 1506 годзе, калі татарскае войска было разгромленае пад Клецкам, частку палонных пасялілі ў Менску.

Татары, што жылі ў гарадах і мястэчках, займаліся рамёствамі (найбольш гарбарствам, рымарствам, кушнерствам), гародніцтвам, рамізніцтвам, а пазней пракладкай чыгунак.

Ужо на пачатку ХVІ стагоддзя татары перайшлі на беларускую мову, толькі малітвы засталіся на арабскай і чагатайскай (усходнецюрцкай) мовах. Захаваліся святыя для мусульман рукапісныя кнігі - Кур'ан і Хамаіл. Вельмі цікавыя рукапісныя кнігі Аль-Кітабы, напісаныя арабскім пісьмом, але на беларускай гутарковай мове. Гэтыя кнігі надзвычай каштоўныя і для беларусаў. Яны - унікальныя помнікі старадаўняй беларускай мовы, бо арабскае пісьмо беларускіх татараў адрозна ад кірыліцы і лацінкі выдатна перадае асаблівасці яе гучання.

За 600 гадоў, якія татары жывуць на гэтай зямлі, яны вельмі многае перанялі ад беларусаў, але і самі зрабілі некаторы ўплыў на іх. Яны перадалі свае навыкі ў конегадоўлі, гародніцтве, гарбарстве. Нямала слоў татарскага паходжання ўжываецца ў беларускай мове.

Беларускіх татараў мелі ў сваіх радаводах знакамітыя пісьменнікі - Генрык Сянкевіч, Францішак Багушэвіч; татары з паходжання вядомыя філолагі - Антон Мухлінскі, Сцяпан Александровіч.

Сёння ў Беларусі жыве больш за 12 тысяч татараў, створанае культурна-асветнае згуртаванне «Аль-Кітаб», якое выпускае штоквартальнік «Байрам» (свята). У мястэчку Іўе на Гарадзеншчыне дзейнічае мячэць, на жаль, пакуль што адзіная ў Беларусі.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.