|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Які ўдзел бралі беларусы ў гусіцкіх войнах? История Беларуси в вопросах и ответах.Грунвальдская перамога прынесла Вялікаму Княству Літоўскаму павагу ўсяго эўрапейскага свету. У 1413 годзе прапаведваць сваё вучэнне прыехаў у Беларусь найбліжэйшы паплечнік Яна Гуса магістар Геранім Пражскі. Ён наведаў Вільню, Віцебск, а паводле некаторых звестак, і Полацак. У сваіх казаннях Геранім выкрываў злоўжыванні каталіцкага духавенства, выступаў супраць нямецкага панавання ў Чэхіі. Пра вялікі ўплыў яго казанняў сведчыць паведамленне кракаўскага біскупа, што магістр Геранім Пражскі выклікаў «невядомае раней у гэтым краі хваляванне ў святарстве і народзе». Калі ў 1419 годзе ў Чэхіі пачаўся нацыянальна-вызвольны і рэфармацыйны рух, вядомы пад назовам «гусіцкія войны», Вітаўт Вялікі атрымаў ад чэхаў прапанову стаць іх каралём. Каб унікнуць непазбежнага ў такім разе вострага канфлікту з каталіцкім светам (на чэшскі пасад прэтэндаваў таксама імператар Святой Рымскай імперыі Сігізмунд І), наш гаспадар адказаў на прапанову тым, што паслаў на дапамогу гусітам пяцітысячнае беларускае войска на чале з сваім пляменнікам Жыгімонтам Карыбутавічам, здольным ваяводам, які некалі ў Грунвальдскай бітве камандаваў асабістай харугвай. Жыгімонт узяў штурмам замак Нэстаў у Маравіі ды разаслаў адтуль грамату, дзе пісаў, што прыйшоў, каб кіраваць краінай і бараніць яе ад ворагаў. У траўні 1422 года Жыгімонт увайшоў у Прагу. Чэшскі сойм абвясціў яго каралеўскім намеснікам. Новы ўладар краіны прысягнуў кіраваць згодна з хрысціянскім правам і Божымі запаветамі. Пазней, у 1424 годзе, ён на вачах у пражан прыняў прычасце паводле гусіцкага абраду і быў выбраны чэшскім каралём. Беларускія жаўнеры, многія з якіх прынялі гусіцкую веру, ваявалі поплеч з чэхамі больш за дзесяць гадоў. Яны бралі ўдзел у разгроме чатырох крыжовых паходаў, арганізаваных супраць гусітаў, у Маляшоўскай бітве, дзе змагаліся разам з войскам Яна Жыжкі, у бітве на Ліпанскім полі ды іншых. Ідэі гусізму ў Вялікім Княстве Літоўскім настолькі пашырыліся, што дзеля барацьбы з імі ў 1436 годзе была ўведзеная інквізіцыя, аднак яе дзейнасць у нашай верацярпімай дзяржаве трывала толькі 43 гады. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.