|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. У якіх бітвах беларусы перамагалі крымскіх татараў? История Беларуси в вопросах и ответах.Аб'яднаныя пад уладаю Гірэяў крымскія татары з 1474 года пачалі ладзіць наезды на землі Вялікага Княства Літоўскага. Колькасць іх уварванняў часам дасягала ажно двух-трох на год. Абараніць межы дзяржавы ад іх лятучай конніцы было досыць цяжка. Каб хоць нешта супрацьпаставіць наезнікам на поўдні Вялікага Княства, ствараліся палявыя старожы - сталыя мабільныя аддзелы конніцы. Дарма што крымскія рабаўнікі ўхіляліся ад бітваў, войска Вялікага Княства шматкроць даганяла і разбівала іх. Беларускія вершнікі ў складзе харугваў Кастуся Астрожскага неаднаразова грамілі іх ужо ў 1497 годзе. У 1503 годзе яны ж дамагліся перамогі над татарскімі загонамі каля Давыд-Гарадка. Першай жа вялікай перамогай над наезнікамі стаў поўны разгром іх 5 жніўня 1506 года пад Клецкам, дзе князь Міхайла Глінскі з 6 тысячамі вершнікаў паспалітага рушання паканаў удвая большую арду. Уранку гэтага дня беларуская конніца падышла да Клецка і спынілася перад ракою Лань, на другім беразе якой стаялі гатовыя да бітвы татары. Пад густым абстрэлам нашыя жаўнеры наладзілі дзве гаці, пераправіўшыся па якіх імклівым націскам рассеклі варожае войска напалам. Частка татараў трапіла ў абцугі, іншыя ратаваліся ўцёкамі. Харугвы Глінскага пайшлі ў пагоню, бралі палонных каля Слуцка, Петрыкава, на Ўкраіне. Было вызвалена блізу 40 тысяч беларусаў, якіх татары вялі ў няволю. Пасля гэтага Крым з зацятага ворага Княства на нейкі час зрабіўся ягоным хаўруснікам. Пазней, у 1508 годзе, гетман Астрожскі разбіў крымскіх наезнікаў каля Слуцка, у 1512 годзе ён жа на чале коннага войска на 5 тысяч бліскуча разграміў 25-тысячную арду пад Вішняўцом на Гарыні, у 1526-1527 гадах біў татараў пад Пінскам і на Ўкраіне каля ракі Альшаніцы. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.