|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. З кім біліся нашыя продкі на Іван-полі? История Беларуси в вопросах и ответах.Захапіўшы ў 1563 годзе, пад час Лівонскай (або Інфлянцкай) вайны беларускае Прыдзвінне, маскоўцы ўвялі жорсткія акупацыйныя парадкі. Сялянаў і гараджан гналі ў Масковію або змушалі цалаваць крыж на вернасць цару і ваяваць супроць братоў. Паслам вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, якія прыехалі ў Маскву падпісаць замірэнне, Іван ІV паставіў загадзя невыканальную ўмову - аддаць яму Інфлянты і Полацкую зямлю. Між тым у часе перамоваў царскія палкі ўжо збіраліся ў Вязьме, Дарагабужы і Смаленску ў новы паход. Царскаму намесніку ў Полацку Шуйскаму было загадана сустрэцца паблізу Воршы з ваяводамі, і, выпальваючы «Літву», ісці на Менск і Наваградак. У студзені 1564 года Шуйскі з 25-тысячным войскам выступіў з Полацка. Ён ішоў, быццам па сваёй зямлі, - дазоры наперад не пасылаў, панцыры і зброю вёз на санях. Даведаўшыся пра перамяшчэнне акупантаў, найвышэйшы гетман Мікалай Радзівіл Руды, што стаяў у Лукомлі, узяў з сабою адборных коннікаў і 26 студзеня 1564 года на беразе Вулы каля вёскі Іванск (цяпер у Чашніцкім раёне) раптоўна ўдарыў па ворагу. Стральцы не паспелі ні надзець панцыры, ні стаць у шыхты. Сеча доўжылася пяць гадзін, а пад вечар маскоўцы, кінуўшы абоз, пабеглі. Ваяры Вялікага Княства да глыбокае ночы ў месяцавым святле пераследвалі і дабівалі захопнікаў. Радзівілу чынна дапамагалі тамтэйшыя жыхары. Просты селянін з Іванска забіў сякераю самога ваяводу Пятра Шуйскага. Ад куляў, шабляў і дзідаў на Іван-полі палегла блізу дзевяці тысяч маскоўцаў і прыкладна столькі ж патанула. Як сведчыў краніст Мацей Стрыйкоўскі, мноства чалавечых касцей на месцы бітвы можна было ўбачыць яшчэ і праз дваццаць гадоў. Пераможцы захапілі дванаццаць ваяводаў і абоз з трох тысяч вазоў. Бліскучая перамога на Вуле сарвала планы царскіх ваяводаў, змусіўшы іх павярнуць свае палкі ад Воршы назад. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.