ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Што такое Берасцейская вунія? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Берасцейская вунія - гэта пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Берасці паміж найвышэйшымі праваслаўнымі і каталіцкімі герархамі Вялікага Княства Літоўскага.

Галоўная прычына, дзеля якой праваслаўная і каталіцкая цэрквы Вялікага Княства імкнуліся да ўз'яднання, - агульная патрэба супрацьстаяць даволі моцнаму на той час рэфармацыйнаму руху, які прыкметна ўплываў на жыццё вернікаў. Беларуская праваслаўная царква імкнулася да вуніі з каталіцкаю яшчэ й таму, што над ёю паўстала пагроза з боку ўтворанай у 1589 годзе Маскоўскай патрыярхіі, што абвясціла сябе пераемніцай улады Канстанцінопаля (у 1453 годзе ён быў заваяваны туркамі) і прэтэндавала на падпарадкаванне ўсіх земляў, населеных праваслаўнымі.

Урад Вялікага Княства гэтаксама падтрымліваў ідэю царкоўнай вуніі, бо разлічваў праз яе дасягнуць спакою ў гаспадарстве, спыніць нарастанне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

Паводле ўмоваў пагаднення 1596 года праваслаўныя герархі атрымлівалі некалькі месцаў у Радзе Вялікага Княства, а гэтаксама прызнавалі над сабою выключную ўладу папы рымскага, дзякуючы чаму пазбаўляліся ад усялякіх прэтэнзіяў з боку маскоўскіх патрыярхаў. Разам з тым у праваслаўнай царкве Княства захоўвалася ўсходняе грэцка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, заставаліся непарушнымі ўсе зямельныя ўладанні, у царкоўнай практыцы па-ранейшаму прадугледжвалася карыстанне старым юліянскім календаром.

Аднак не ўсе праваслаўныя дзеячы падтрымалі ідэю вуніі. Тады ж, у кастрычніку 1596 года, яны правялі ў Берасці свой сабор пад кіраўніцтвам патрыяршага экзарха Нічыпара, на якім адмежаваліся ад новай царквы. Праўда, пазней на працягу ХVІІ стагоддзя амаль усе праваслаўныя жыхары Вялікага Княства схіліліся да вуніяцтва.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.