ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Чаму нашы магнаты пераходзілі з праваслаўя ў каталіцтва? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Усходні (пазней - «праваслаўе») і заходні (пазней - «каталіцтва») абрады з другой паловы Х стагоддзя, з моманту прыняцця хрысціянства ў Беларусі, існавалі тут паралельна. Гэтае суіснаванне наклала асаблівы адбітак на ментальнасць і культуру нашага народа, абумовіўшы наяўнасць некаторых «заходніх» рысаў нашага праваслаўя і «ўсходніх» у нашым каталіцтве. Спалучэнне гэтых дзвюх магутных традыцыйных плыняў датычыць не толькі ўсяе культуры, але кожнага паселішча (праваслаўны і каталіцкі храм на адной плошчы), кожнае сям'і (адзін сужэнец - праваслаўны, другі - каталік), кожнае асобы (прыйманне і талеранцыя іншага веравызнання, прызнанне ягонай слушнасці). Гэткая «двуеднасць» і спалучэнне двух пачаткаў, іхнае ўзаемапранікненне прывяло з часам да спробаў збліжэння дзвюх канфесіяў і ўзнікнення вуніі.

Здольнасць бачыць ісціннасць у іншай канфесіі, спасцігаць еднасць па-за рознасцю, разуменне таго, што і каталікоў і праваслаўных яднае вялікая ахвяра Хрыста - усё гэта дазваляе думаць, што пераход з аднае канфесіі ў другую звычайна не ўспрымаўся як адыход ад веры бацькоў. Відаць, гэтак жа памяркоўна ставіліся даўней да змены паганства на хрысціянства і наадварот.

Частка беларускіх магнацкіх і шляхоцкіх родаў прыйшла ў каталіцтва непасрэдна з паганства яшчэ ў часе першых місіяў і навяртанняў ХІ-ХІІ стагоддзяў. У 1253 годзе разам з каранаваным новагародскім каралём Міндоўгам хрысцілася 300 беларускіх паганскіх нобіляў. Пад час другога агульнага «Ягайлавага хросту» ў 1387 годзе ў каталіцтва навярнулася яшчэ большая колькасць паганскае знаці.

Заняпад гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі», які праходзіў праз землі Беларусі, падзенне астоі праваслаўя - Канстанцінопаля абумовілі пераарыентацыю палітыкі нашых валадароў на больш шчыльныя сувязі з заходнімі краінамі. І для адукаванае часткі знаці, асабліва з часоў Міндоўга і Вітаўта, значна больш прыцягальным сталася каталіцтва. У пэўныя перыяды гэтаму спрыялі і прывілеі, якія даставала каталіцкая шляхта Вялікага Княства.

Яшчэ болей заходнія сімпатыі ўзмацніліся ў часе войнаў Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскаю дзяржаваю, асабліва ў ХVІІ стагоддзі, калі маскоўскія войскі вынішчалі ў Беларусі і каталікоў, і вуніятаў, і праваслаўных (катуючы нават праваслаўнае духавенства). Тым часам духовая залежнасць беларускіх праваслаўных ад Маскоўскае патрыярхіі давала падставу Масковіі для ўмяшання ў нутраныя справы Беларусі, да маніпуляцыі настроямі праваслаўных вернікаў у Княстве, што змушала нашую дзяржаву да спрыяння каталіцтву і заахвочвання каталіцкае шляхты.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.