ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Ці быў «залаты век» у гісторыі Беларускай дзяржавы? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Уздымны, апагейны перыяд развіцця нашае дзяржавы і культуры прыпаў на ХV-ХVІ стагоддзі. Першадаследнікі залатога веку, перадусім Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Гарэцкі, звязвалі яго з найбуйнейшым росквітам нашае старадаўнае культуры, найперш з дзейнасцю Францішка Скарыны, яго выданнем кніг у Празе (1517-1519) і ў Вільні. Сучасныя ж даследнікі ў актыў плёну прыгожага пісьменства нашага залатога веку залічваюць багатую спадчыну не толькі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, але й на лаціне - мове ўсёй сярэднявечнай Эўропы. Пры гэтым маюцца на ўвазе такія выдатныя творы, як «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) Міколы Гусоўскага.

Залатая пара нашае культуры была знітаваная не толькі з Рэнесансам, але й з Рэфармацыяй, дзейнасцю такіх слынных асобаў, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.

У ХVІ стагоддзі ў Беларусі ўзнікла мноства навучальных установаў. У Вільні, Нясвіжы, Берасці, Лоску, Любчы, Цяпіне ды Венграве паўсталі друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы. Прадукцыя нашых друкароў карысталася шырокім попытам не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў краінах Заходняй Эўропы.

Значнымі былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. Асабліва развіваліся лінгвістыка, гісторыя, геаграфія, астраномія, матэматыка і медыцына. А юрыдычная думка Беларусі ў ХVІ стагоддзі, як вядома, дасягнула найвышэйшага ў Эўропе роўню. Ніводная з тагачасных краінаў не мела гэткага дасканалага заканадаўства, як Беларусь, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў.

Эпоха Рэнесансу ў Беларусі пазначана небывалым узлётам мастацтва. У нас у тым часе ўзніклі першыя прафесійныя тэатры, развіваецца музычнае мастацтва, з'яўляецца свецкі партрэтны жывапіс - прыкмета высокага роўню развіцця мастацкай творчасці. У ХVІ стагоддзі ўдасканальваецца іканапіс, скульптура, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва, гравёрнае майстэрства.

У залатую пару нашае дзяржавы надзвычай хуткімі тэмпамі развіваецца горадабудаўніцтва і дойлідства. Менавіта тады былі пабудаваныя перліны нашае архітэктуры: Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Святадухаўская царква ў Кодзені, Барысаглебская царква ў Новагародку, фарны касцёл у Горадні, касцёлы Святой Ганны і бернардзінцаў у Вільні, шэдэўры сусветнага дойлідства цытадэлі-бажніцы ў Супраслі, Мураванцы, Сынковічах, рэфармацкія зборы ў Смаргоні, Заслаўі, Асташыне, абарончыя сістэмы замкаў у Міры, Нясвіжы, Новагародку...

У эпоху Рэнесансу ў Беларусі адбывалася далейшае развіццё металургічнай і цагельнай вытворчасці, шматлікіх рамёстваў. Узнікла новая, больш дасканалая арганізацыя працы, утварыліся рамесніцкія цэхі, дзе існаваў прынцып спецыялізацыі і падзелу працы.

Такім чынам, залаты век у гісторыі беларусаў быў. І быў ён залаты найперш багаццем творчага плёну, яго шматграннасцю, абсягам, пафаснасцю ўсяго створанага, светлай ідэяй Асветніцтва, высокім патрыятызмам, чалавекалюбствам; быў і застаўся залатым сваёй векапомнасцю, аграмаднасцю традыцый, грунтоўнасцю зацверджання беларусаў у свеце.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.