ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такія «лісоўчыкі»? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Лісоўчыкі (лесаўчыкі) - гэта найменне лёгкай беларускай кавалерыі, якая існавала ў першай палове ХVІІ стагоддзя. Узнікненне і найбольшая слава гэтага адмысловага вайсковага фармавання звязаныя з імем Аляксандра Язэпа Лісоўскага - таленавітага военачальніка, беларускага шляхціча з Віленшчыны. Менавіта ён стварыў датуль невядомыя ва Ўсходняй Эўропе аддзелы з адметнай тактыкай і арганізацыяй.

Узброеныя шаблямі, лукамі і дзідамі, а часам і лёгкай агнястрэльнай зброяй, лісоўчыкі вызначаліся выключнай мабільнасцю, здольнасцю рабіць імклівыя рэйды на сотні кіламетраў. Гэтаму спрыяла і адсутнасць абоза, - вершнікі жывіліся тым, што здабывалі самі. Іх вылучала ўменне правесці шырокую разведку, нанесці нечаканы ўдар, адступіць з найменшымі стратамі ў безнадзейнай сітуацыі. Усё гэта дазваляла ім неаднойчы разбіваць намнога перасяжныя сілы праціўніка і нават штурмаваць гарады.

Бліскучая вайсковая кар'ера А.Лісоўскага пачалася з канца 1607 года, пад час грамадзянскай вайны ў Маскоўскай дзяржаве і авантуры Дзмітрыя ІІ (Самазванца). Блізу трох гадоў ён са сваімі вершнікамі, якіх часам налічвалася да некалькі тысяч, змагаўся ў Масковіі, робячы глыбокія рэйды па тылах праціўніка. Сярод найбольшых поспехаў былі захопы Каломны, Галіча, Солі Вычагодскай, выпады пад Яраслаўль, Кастраму, Кінешму, паходы на Разаншчыну, Пскоўшчыну і Ноўгарадчыну, у Суздальскую і Ўладзімірскую землі.

Выдатныя вайсковыя поспехі прынеслі эўрапейскую славу А.Лісоўскаму і яго ваярам. Улетку 1615 года, каб адцягнуць маскоўскія сілы ад слаба ўмацаванага Смаленска, найвышэйшы гетман Ян Кароль Хадкевіч зноў паслаў лісоўчыкаў углыб Масковіі. А.Лісоўскі рушыў на Севершчыну, дзе захапіў Карачаў і разграміў пад Арлом войска князя Хаванскага. Робячы імклівыя і нечаканыя для ворага пераходы, часам да 150 кіламетраў за суткі, лісоўчыкі наводзілі паніку на далёкім заплеччы асноўных маскоўскіх войскаў. Галоўнай арэнай іх дзеянняў стала Паволжа. Гэта звязвала буйныя царскія сілы, чым у значнай ступені і ўдалося адстаяць Смаленск.

Непараўнаныя ў кавалерыйскіх сечах і безагляднай храбрасці, лісоўчыкі вылучаліся таксама жорсткасцю, авантурызмам і прагаю здабычы. Захаваліся паўлегендарныя звесткі пра іх паходы далёка на поўнач, да берагоў Белага мора і нават да вусця ракі Об, у пошуках славутай Залатой бабы - паганскага стода, якому пакланяліся вугра-фінскія народы Поўначы.

У кастрычніку 1616 года ў часе агледзінаў баявой гатоўнасці сваіх аддзелаў пад Старадубам Аляксандар Лісоўскі раптоўна памёр. Ягоную смерць успрынялі ў Масковіі як боскі цуд збаўлення ад жахлівай небяспекі.

Але пасля гэтага фармаванні лісоўчыкаў не спынілі свайго існавання. Праўда, у іх шыхтах усё болела ўраджэнцаў небеларускіх земляў. Дый арэнай ваенных дзеянняў стала пераважна Цэнтральная і Заходняя Эўропа, дзе яны ваявалі ў асноўным як найміты германскага імператара. Іх нястрымны напор і апантанасць зведалі Чэхія, Вугоршчына, прырэйнская Нямеччына, Францыя, Італія. Да сярэдзіны стагоддзя аддзелы лісоўчыкаў расцерушыліся і перасталі існаваць.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.