ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Чым вызначыўся Януш Радзівіл? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Найвышэйшы гетман і віленскі ваявода Януш Радзівіл (1612-1655) быў высокаадукаваным чалавекам. Ён вучыўся ў славутых універсітэтах Нямеччыны, Нідэрляндаў, Францыі, Англіі. Меў надзвычайны вайсковы талент і быў гарачым прыхільнікам незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў маладосці ў Вільні ў прысутнасці манарха кінуў польскім сенатарам: «Прыйдзе час, - паны-палякі да дзвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем». Ужо ў 1649 годзе ён стаў шукаць кантакту са Швецыяй у мэтах умацавання пазіцый Вялікага Княства. Будучы палявым гетманам, князь Януш паспяхова правёў свае першыя кампаніі супраць казацкіх аддзелаў, якія засылаліся Багданам Хмяльніцкім у Беларусь. У 1649 годзе пад Лоевам ён разграміў 15-тысячнае казацкае злучэнне палкоўніка Крычэўскага, праз два гады паканаў войска Нябабы ды заняў Кіеў. Між тым украінскія казакі былі тады магутнай вайсковай сілай. Нездарма ж яны шматкроць дазвання разбівалі польскую армію.

З пачаткам маскоўскай агрэсіі ў 1654 годзе на Янушу як найвышэйшым гетмане трымалася абарона ўсёй краіны. Маючы толькі 10 тысяч жаўнераў, ён мусіў стрымліваць наступ ледзь не 100-тысячнай арміі Маскоўскай дзяржавы. Першую вялікую бітву з ворагам у жніўні пад Шкловам ён выйграў, страціўшы там толькі 700 чалавек, тым часам як маскоўцы - амаль у 10 разоў болей. Ды неўзабаве царскія ваяводы заціснулі ягоны корпус паміж Цяцерынам і Шапялевічамі, і гетман мусіў прыняць новую бітву. Загінула блізу тысячы ягоных жаўнераў, астатнія рассеяліся. Гэта была першая параза ў жыцці Януша Радзівіла.

Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, 17 жніўня 1655 года ў Кейданах Януш Радзівіл падпісаў пагадненне аб вуніі Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй, разлічваючы такім шляхам надалей бараніць нашу Бацькаўшчыну ад польскай экспансіі і агрэсіі з боку Масквы.

Вунія з Польшчай, такім чынам, скасоўвалася. Вялікае Княства, пераходзячы, па сутнасці, пад пратэктарат Швецыі, згодна з умовай пагаднення, мелася супольна з ёю ваяваць супраць і маскоўскага, і польскага войскаў. Але акт Кейданскай вуніі не ажыццявіўся. Супраць Януша Радзівіла ўзбунтаваліся харугвы ягонага ж войска. З рэштай адданых сілаў ён зачыніўся ў Тыкоцінскім замку, дзе неўзабаве і памёр (паводле некаторых звестак, быў атручаны).

Цела бунтоўнага гетмана і пасля смерці трэба было ўтойваць ад ворагаў: спачатку ў Тыкоцінскім замку, потым у вёсцы Сялец, што на Берасцейшчыне. Толькі пасля вайны Януша Радзівіла ўдалося па-людску пахаваць у кальвінскім зборы ў Кейданах.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.