|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Якая мова была даўней сродкам дыпламатычных дачыненняў ва Ўсходняй Эўропе? История Беларуси в вопросах и ответах.Як і ва ўсёй Эўропе, у Беларусі дзеля дыпламатычнага ліставання з іншымі дзяржавамі карысталіся лацінскаю моваю. Аднак у дачыненнях з суседнімі краінамі гэтую ролю выконвала беларуская мова. У самым Вялікім Княстве Літоўскім беларуская мова была не толькі моваю асноўнага народа гэтае дзяржавы, не толькі дзяржаўнаю моваю, але й моваю міжэтнічных дачыненняў. Ёю сумовіліся летувісы (жамойты), габраі, татары, расейцы-стараверы, цыганы. У часы Сярэднявечча, напрыклад, Малдова і Валахія (сучасная Румынія) у дзяржаўнай дыпламатычнай перапісцы карысталіся афіцыйнаю моваю Вялікага Княства Літоўскага, г.зн. беларускаю (дарэчы, іхныя манархі, як і нашыя, называліся гаспадарамі). Ведалі беларускую мову і карысталіся ёю людзі з маскоўскага Пасольскага прыказу, службоўцы канцылярыі нямецкага вялікага магістра з Рыгі. Пасля таго як каралём Польшчы стаў беларускі князь Ягайла, у значнай ступені беларускамоўным зрабіўся кракаўскі каралеўскі двор Польшчы. Польская і расейская сталіцы вялі перапіску між сабою па-беларуску. Калі ў 1646 годзе польскія дыпламаты скіравалі маскоўскім ліст па-польску, тыя рашуча запатрабавалі пісаць, як «издавна повелось», па-беларуску. Такім чынам, беларуская мова была моваю міждзяржаўных дачыненняў, міжнароднаю моваю. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.