ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Ці былі ў Беларусі казакі? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Слова казак цюрцкага паходжання. Па-турэцку яно азначае «разбойнік», а на мове полаўцаў - «вартавы». У славянскіх жа мовах так называлі вольнага чалавека, зуха. Казацтва з'явілася ў ХV стагоддзі ў нізавіне Дняпра, на свабоднай, нічыйнай зямлі - гэтак званым Дзікім полі. У пошуках лепшага жыцця сюды збягалася нямала сялянаў, бедных месцічаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі ды іншых, больш аддаленых земляў, а таксама авантурнікі і проста злачынцы, якія хаваліся ад дзяржаўных уладаў. Дзеля абароны ад ардынцаў яны арганізоўваліся на вайсковы лад, а неўзабаве і самі распачалі рабаўнічыя набегі на туркаў і татараў.

Як добрых ваяўнікоў казакоў ахвотна наймалі на службу князі і магнаты. Яны служылі ў гарадах і замках, асабліва на ўскраіне нашай дзяржавы. У часе цяжкой абарончай вайны з Маскоўскім царствам гаспадар Жыгімонт Аўгуст афіцыйна прыняў пэўную колькасць запарожскіх казакоў на дзяржаўную службу. Так з'явіліся рэестравыя казакі, званыя ў дакументах Запарожскім, або Нізавым, войскам.

У Расеі казацтва з'явілася ў ХVІ стагоддзі і арганізавалася, праўдападобна, паводле ўзору дняпроўскіх ватагаў (перш данское, потым волжскае, яіцкае, церацкае, сібірскае).

Беларускіх жа казакоў не было. Існавалі толькі вайсковыя фармаванні казацкага тыпу, якія ўзніклі ва ўзброеных сілах Вялікага Княства Літоўскага ў ХVІ стагоддзі. Гэта былі аддзелы конніцы, узброеныя «па-казацку». Звычайна яны мелі панцыр, прылбіцу, сагайдак (лук з калчанам), шаблю, рагаціну. З ХVІІ стагоддзя, каб не блытаць з украінскімі казакамі, іх часта называлі панцырнымі.

Гэтакім парадкам, вайсковая казацкая арганізацыя была народжаная спецыфічнымі ўмовамі - вольным, бязлюдным стэпам і заўсёднай небяспекай. Беларусь жа здавён была заселеная сталым жыхарствам, мела густую сетку гарадоў і мястэчкаў, жыла «па-старыне». Казацтва тут проста не магло з'явіцца. (Асобны выпадак - «беларускі» полк Канстанціна Паклонскага, фармаванне якога ў 1654 годзе было інспіраванае маскоўскай акупацыйнай уладаю і не было добраахвотным. Да таго ж, трываў ён нядоўга: калі гэты полк распачаў дзеянні супраць акупантаў, царскія ўлады зліквідавалі яго.)

Ад казакоў беларусы шмат нацярпеліся. У 1595 годзе - ад Налівайкі, які паліў Магілеў і без літасці выразаў яго жыхароў, у 1602-1603 гадах - ад Дубіны, загон якога, вяртаючыся на Ўкраіну, шкоду чыніў «горш за ліхіх непрыяцеляў або злых татараў». Баючыся казацкіх наездаў, беларускія месцічы трымалі зброю напагатове. Прыкладам, як толькі магілеўцы ў 1618 годзе пачулі, што ў Падняпроўе прыйшлі казакі атамана Сумы, яны адразу ж выставілі на гарадскія валы гарматы.

Яшчэ ў 1648-1649 гадах сярод кіраўніцтва казацкай старшыны Запарожскага войска паўстала ідэя інкарпарацыі ўсходняй часткі Беларусі ў склад казацкай дзяржавы. З гэтаю мэтай Багдан Хмяльніцкі засылаў сюды казацкія загоны, каб падбухторваць сялянаў, рабаваць гарады, паступова далучаючы беларускія паветы. Пасля 1654 года, калі на Пераяслаўскай радзе Ўкраіна была задзіночаная з Маскоўскім царствам, гэтая палітыка стала па сутнасці прамаскоўскай.

Такім чынам, казацтва - чужая для Беларусі з'ява.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.