ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Падзеі, што прывялі да глыбокага заняпаду Вялікага Княства Літоўскага, пачаліся ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. У 1654 годзе Маскоўская дзяржава, ажыццяўляючы свае даўныя планы захопу Беларусі, распачала пад сцягам абароны адзінаверцаў чарговую вайну. За 13 гадоў гэтай страшэннай вайны ў выніку баявых дзеянняў і акупацыйнай палітыкі маскоўскіх уладаў (дзікія спусташэнні, гвалт, масавы вывад людзей у няволю) краіна была ўвергнутая ў катастрафічны стан.

Бадай, ніводны народ Эўропы не перажываў гэтакага дэмаграфічнага рэгрэсу, як беларусы: з 2,9 мільёнаў даваеннага жыхарства ацалела толькі каля 1 мільёна 350 тысяч. Ва ўсходніх і паўночных паветах Беларусі не засталося і трэці насельніцтва. Гаспадарка краіны апынулася ў жудасным стане, а для аднаўлення яе не ставала ні людзей, ні сродкаў. Пусткаю ляжала палова ранейшага ворыва. На Віцебшчыне ды Амсціслаўшчыне закінутымі былі ледзьве не ўсе землі.

Зруйнаваная Беларусь не паспела акрыяць, як зноўку, на самым пачатку ХVІІІ стагоддзя, стала пабаявішчам чарговай вайны, цяпер ужо Расеі са Швецыяй. Паўночная вайна 1700-1721 гадоў забрала яшчэ блізу 800 тысяч жыццяў беларусаў. Ізноў пуставалі ворыўныя землі, стаялі разбураныя і бязлюдныя гарады, дзічэлі і зарасталі лесам вёскі. Вытворчыя сілы нашае краіны былі такім чынам зведзеныя на нішто.

У тым становішчы глыбокі заняпад ахапіў усе сферы жыцця. Абвастрыліся міжканфесійныя канфлікты. Да таго ж наша праваслаўная царква дыскрэдытавала сябе супрацоўніцтвам з акупантамі. З другога боку, узмацняліся працэсы апалячвання, якія ішлі праз наш каталіцкі касцёл, што падпаў да таго часу пад моцныя польскія ўплывы і быў фактычна паланізаваны.

Акрамя таго, нутраны разлад у краіне паглыбляўся ў выніку абсалютызацыі «шляхоцкіх вольнасцяў», якія жывілі палітычную анархію. Замест таго каб ратаваць знясіленую дзяржаву, магнаты і шляхта зрывалі Соймы, стваралі палітычныя групоўкі ды ваявалі паміж сабою.

Усё гэта і спрычынілася да заняпаду, а пазней і страты нашае дзяржаўнасці.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.