|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Як вуніяты вярнуліся ў праваслаўе? История Беларуси в вопросах и ответах.Для расейскага самаўладдзя, што запанавала на нашай зямлі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, ніякіх беларусаў не існавала. Між тым вуніяцкая (або, іначай, грэцка-каталіцкая) царква, да якой пры канцы ХVІІІ стагоддзя належала болей за 75% жыхароў Беларусі, сведчыла пра адваротнае. У адрозненне ад праваслаўных і каталікоў, якія часта траплялі пад уплыў чужой культуры і ідэалогіі, вуніяты добра ведалі, што яны не палякі і не расейцы. Яшчэ за цараваннем Кацярыны ІІ з небяспечнага для акупацыйных уладаў вуніяцтва ў надзейнае праваслаўе расейскага ўзору прымусова перавялі блізу паўмільёна нашых продкаў. Адначасова ішла апрацоўка грэцка-каталіцкіх гіерархаў, частка якіх у выніку перайшла на службу царызму. У змаганні з народнаю вераю асабліва вызначыўся вуніяцкі біскуп Іосіф Сямашка. Ён увёў расейскую мову ў духоўных семінарыях і царкоўных справаздачах. Святары атрымалі загад спраўляць набажэнства па службоўніках, прысланых з Масквы. На вачах у вернікаў з вуніяцкіх бажніц выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Нязгодных судзілі як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў. Вернікі адказвалі на рэлігійны гвалт супрацівам. Так, за спробу перавярнуць іх у праваслаўе сяляне-вуніяты з маёнтка Азярышча Гарадоцкага павета пастанавілі ўтапіць полацкага праваслаўнага епіскапа Смарагда і віцебскага генерал-губернатара Шрэдэра, і «воссоединители» ледзьве здолелі ўцячы. А ў снежні 1834 года на дваранскіх выбарах у Віцебску 172 шляхцічы падпісалі пратэст супроць пераследу вуніятаў. Урад адрэагаваў пагрозамі суда і секвестрацыі маёмасці (г.зн. забароны або абмежавання на карыстанне ёю). Тым не менш з 680 святароў Полацкай вуніяцкай дыяцэзіі ў 1838 годзе за далучэнне да праваслаўя падпісаліся толькі 186. Вайна расейскага самаўладдзя з вуніяцтвам афіцыйна завяршылася 12 лютага 1839 года на Полацкім царкоўным саборы, дзе верхаводзіў Сямашка. Святая Сафія, што ўжо два з паловаю стагоддзі была грэцка-каталіцкім храмам, пачула пастанову пра вяртанне сваіх прыхаджанаў у праваслаўе, «дабы пребывать отныне в послушании Святейшего Правительствующего Всероссийского Синода». Пратэстуючы супроць гэтай пастановы, больш за мільён вуніятаў перайшлі пасля Полацкага сабора ў каталіцтва. Пра здзекі з беларусаў-вуніятаў абурана пісалі нават асобныя дзеячы расейскай культуры: Леў Талстой, Аляксандар Герцэн (які назваў Сямашку «Иудой во Христе»). Знішчэнне вуніяцтва сталася вялікім няшчасцем для нашага народа, падзяліўшы яго на праваслаўных і каталікоў. Гэта адна з галоўных прычын слабой нацыянальнай згуртаванасці беларусаў. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.