|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Што такое «западно-руссизм»? История Беларуси в вопросах и ответах.«Западно-руссизм» - гэта рэакцыйная плынь грамадскай думкі ў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, якая мела адмоўнае значэнне для станаўлення беларускай нацыі. Перадумовамі яго ўзнікнення былі, з аднаго боку, наступ польскага каталіцызму, асабліва актыўны ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях, а з другога - каланіялісцкая палітыка расейскага царызму, накіраваная на поўную інкарпарацыю беларускіх (а таксама ўкраінскіх земляў) у Расейскую імперыю. Пачатак афармлення ідэалагічнай платформы «западно-руссизма» прыпадае на эпоху Мікалая І, калі канчаткова знішчаліся рэшткі нашай былой дзяржаўнай самабытнасці (забарона судовага справавання паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, скасаванне вуніяцтва), калі ліквідоўваўся Віленскі ўніверсітэт, дзе ўжо з'явіліся парасткі ліцьвінскага (беларускага) адраджэння. Ля вытокаў гэтай ідэалогіі стаяў мітрапаліт І.Сямашка - ініцыятар далучэння вуніятаў да Расейскай праваслаўнай царквы. Галоўным тэарэтыкам быў прафесар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбурзе М.Каяловіч, а непасрэдным натхняльнікам і ўладным апірышчам - генерал-губернатар М.Мураўёў, названы «Вешальнікам». Менавіта пры ім «западно-руссизм» (а сацыяльную глебу яго складалі праваслаўнае духавенства і чыноўны люд) аформіўся як асобная плынь, пэўная школа з сваёй праграмай і канцэпцыяй гісторыі. У адпаведнасці з асноўным пастулатам, які палягаў у непрызнанні культурна-нацыянальнай самастойнасці беларускага (як і ўкраінскага) народа, «западно-руссы» стараліся ідэалагічна абгрунтаваць русіфікацыю Беларусі, якая асабліва энергічна праводзілася з часу задушэння паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Калі ў ХІХ стагоддзі «западно-руссы» скіроўвалі сваю энергію пераважна на змаганне з польскімі ўплывамі, дык з пачаткам беларускага нацыянальнага адраджэння ХХ стагоддзя менавіта ў ім убачылі яны небяспеку для сябе і сваёй ідэі. І таму павялі шалёную атаку на адраджэнцкі рух, не грэбуючы элементарнымі палітычнымі даносамі на дэмакратычную газету «Наша Ніва» і нашых нацыянальных дзеячоў. Уся гэтая прапаганда ажыццяўлялася праз перыядычныя выданні («Крестьянин», «Минское слово», «Минское русское слово», «Северо-западная жизнь», «Окраины России»), якія падсілкоўваліся расейскім Міністэрствам нутраных справаў пры пільнай зацікаўленасці самога міністра П.Сталыпіна, які з 1906 года стаў прэм'ер-міністрам (у 1902-1903 гадах ён быў гарадзенскім губернатарам). Рабілася гэта пад выглядам абароны праваслаўя і інтарэсаў беларускага селяніна ды барацьбы з «польскай інтрыгай». Паказальна, што сёння, калі абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, а беларуская мова стала дзяржаўнай, нашчадкі сумнай памяці «западно-руссизма» - «Славянский собор "Белая Русь"», «Союз офицеров», «Белорусское патриотическое движение» - дастаюць з архіва гісторыі панславянскую ідэю, каб, прыкрываючыся ёю, ваяваць за аднаўленне імперыі. Свой ваяўнічы імпэт яны чэрпаюць у міфах пра «абранасць» Расеі, пра яе асаблівую місію ў выратаванні чалавецтва і ў імперскіх амбіцыях шавіністычных партый і рухаў самой Расеі. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.