ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Адкуль у Беларусі ўзяліся палякі? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Палякі ў Беларусі ніколі не былі карэннымі жыхарамі. Паводле законаў нашай старадаўнай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага, усім іншаземцам (у тым ліку й палякам) забаранялася займаць у нас дзяржаўныя і царкоўныя пасады, купляць зямлю. І хоць гэтыя законы часам абыходзіліся, прыкметнай міграцыі палякаў у Беларусь тады не было.

У другой палове ХVІІ стагоддзя дзеля розных сацыяльна-палітычных прычынаў пакрысе пачаўся працэс паланізацыі (г.зн. апалячвання) беларускай шляхты і найвышэйшых станаў грамадства. Пазней, у ХІХ стагоддзі, хваля паланізацыі часткова закранула і сялянства, пераважна праз каталіцкі касцёл (нагадаем, што пасля ліквідацыі расейцамі вуніяцкай царквы больш за мільён беларусаў, пратэстуючы супраць гэтага гвалту, перайшлі ў каталіцтва). Ксяндзы, часта наўмысна атаясамліваючы нацыянальнасць і веравызнанне, прапаведвалі заганную формулу: хто трымаецца «польскай» (каталіцкай) веры - той паляк.

У выніку гэтых працэсаў, паводле перапісу насельніцтва Расейскай імперыі 1897 года, палякамі запісалася 12% жыхароў Беларусі. Гэтаксама, згодна з дадзенымі Кракаўскага статыстычнага камітэта, у 1912 годзе сярод насельнікаў Гарадзенскай губерні было 10,07% палякаў, а ў Віленскай яшчэ меней - 8,17%.

У Заходняй Беларусі ў часе яе знаходжання ў складзе Польскай дзяржавы ў 20-30-х гадах праводзілася дзяржаўная палітыка апалячвання, якая суправаджалася пераследамі ўсяго беларускага. Польскія ўлады маніпулявалі статыстычнымі дадзенымі, штучна завышаючы лік польскага насельніцтва. Не абмяжоўваючыся гэтым, яны праводзілі палітыку наўпроставай каланізацыі, перасяліўшы ў Заходнюю Беларусь з этнічнай Польшчы блізу 300 тысяч чалавек гэтак званых асаднікаў (каланістаў).

На тэрыторыі Ўсходняй Беларусі (БССР) палякі тады складалі не больш за 3% насельніцтва, або 97,5 тысячы чалавек (дадзеныя 1926 года).

Пасля далучэння Заходняй Беларусі, у 1940 годзе, у выніку сталінскіх рэпрэсіяў блізу 600 тысяч чалавек каталіцкага веравызнання (у іх ліку практычна ўсе асаднікі) былі высланыя ў Сібір.

Пасля Другой сусветнай вайны, у 40-50-х гадах, лік польскага насельніцтва ў Беларусі яшчэ болей зменшыўся. У выніку польска-савецкіх міждзяржаўных пагадненняў каля 500 тысяч беларускіх каталікоў (пераважна сялян, што ўцякалі ад калгасаў) выехала на сталае жыхарства ў Польскую Народную Рэспубліку.

Як ні парадаксальна, але і пасля гэтага ў БССР, паводле перапісу 1989 года, жыло 418 тысяч палякаў, з якіх 13,3% лічылі роднай мовай польскую. Дык адкуль жа яны ўзяліся? Мы ж ведаем, што на працягу ўсёй нашай гісторыі значнага перасялення палякаў на нашыя землі не было (з выняткам з'явы асадніцтва, якое, аднак, не пакінула па сабе этнадэмаграфічнага следу).

Значыць, яны «прадуктуюцца» тут, у Беларусі. І «прадуктуе» іх, без сумневу, польскі каталіцкі касцёл. Менавіта ён сёння, як і сто, як і дзвесце гадоў таму, робіць палякаў з беларусаў-каталікоў, прышчапляючы ім польскую нацыянальную свядомасць.

Усё гэта пацвярджаецца і дадзенымі антрапалогіі, вывучэннем мовы і культурных традыцыяў польскай меншыні ў нашай краіне. Яны пераканаўча сведчаць, што пераважная колькасць тых, хто лічыць тут сябе палякамі, - беларусы паводле свайго паходжання.

Такім чынам, не адмаўляючы наяўнасці ў Беларусі этнічных палякаў, даводзіцца прызнаць: у абсалютнай бальшыні мясцовыя палякі, як, дарэчы, і тыя, што жывуць на Віленшчыне, - гэта апалячаныя беларусы.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.