|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Кастусь Езавітаў? История Беларуси в вопросах и ответах.Кастусь Езавітаў нарадзіўся 5 лістапада 1893 года ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс у Латвіі) у сям'і кадравага афіцэра. Скончыў у 1916 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскую вайсковую навучальню. Яшчэ ў 1913 годзе свядома звязаў свой лёс з беларускай справай: стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У Першую сусветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод жаўнераў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намеснікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэса і дзейнасць па стварэнні беларускага войска ў студзені 1918 года быў арыштаваны ВЧК, але неўзабаве здолеў уцячы з астрогу. Пасля адступлення бальшавікоў быў прызначаны камендантам Менска і Менскага гарнізона. 25 сакавіка 1918 года Кастусь Езавітаў удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі, уваходзіў у склад яе Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (г.зн. міністра абароны). У 1919-1920 гадах быў кіраўніком Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі ды Эстоніі. Наладзіў дыпламатычныя стасункі беларускага ўрада з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі ды Фінляндыі, звяртаўся з просьбай аб ваеннай дапамозе да ўрада ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С.Булак-Балаховіча. У траўні 1920 года «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званне генерал-маёра. У 1921-1944 гадах жыў у Латвіі. Дзякуючы К.Езавітаву беларуская супольнасць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намеснікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, ачольваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Пражскай і Берлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газету «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі: у 1924, 1930, 1933 і 1935 гадах. Выпрабаванні лёсу не вымусілі мужнага генерала здрадзіць абраным ідэалам. У Другую сусветную вайну ён знаходзіўся сярод тых, хто спрабаваў выкарыстаць барацьбу імперыяў-монстраў дзеля адраджэння сапраўды незалежнай беларускай дзяржавы. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Рабіў усё, каб не ператварыць жаўнераў-беларусаў у гарматнае мяса. Схоплены савецкай вайсковай контрразведкай ў красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад сухотаў 23 траўня 1946 года пад час следства. Ёсць, аднак, звесткі, што яго пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. Па ўспамінах Лявона Случчаніна, які сядзеў тым часам у менскай «амерыканцы», аднаго разу ўначы яго разбудзіў гучны голас: «Вядуць на расстрэл беларускага генерала Езавітава!» Кастусь Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызвольнага руху, беларусазнаўстве, ён аўтар арыгінальных пачуццёвых вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча. Па сведчаннях сучаснікаў, быў чалавекам надзвычай высокай асабістай маралі, духоўнай чысціні і нацыянальнага гонару. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.