|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Ці скасавала Берлінская канферэнцыя БНР? История Беларуси в вопросах и ответах.Рыжскія дамовы 1921 года замацавалі падзел тэрыторыі Беларусі на ўсходнюю і заходнюю часткі, што ўвайшлі ў склад дзвюх розных дзяржаваў - Савецкай Расеі і Польшчы. Атрымаўшы за кошт гэтага мір у польска-расейскай вайне, маскоўскія ўлады далі дазвол на абвяшчэнне БССР, але ў складзе толькі шасці паветаў Менскай губерні. Смаленшчына, Віцебшчына і Гомельшчына адышлі да РСФСР, Гарадзеншчына і Берасцейшчына - да Польшчы, Віленшчына - да Летувы. Урад Беларускае Народнае Рэспублікі, які не прызнаваў Рыжскіх пагадненняў, публічна называючы Расею і Польшчу акупантамі, паслядоўна выступаў за аб'яднанне беларускага народа ў адной дзяржаве. Існаванне ў эміграцыі гэтага легітымнага ўрада, што адстойваў на міжнароднай арэне карэнныя правы нашага народа, моцна раздражняла бальшавікоў. У 1925 годзе іх спецслужбы распрацавалі аперацыю па скасаванні Беларускай Народнай Рэспублікі і перадачы мандатаў урада БНР у Менск. Бальшавіцкія агенты пачалі актыўную «апрацоўку» часткі сяброў Рады, спасылаючыся на дасягненні беларусізацыі, абяцаючы тым, хто вернецца ў Менск, высокія пасады ў дзяржаўных установах. ЦК КПБ ухваліў гэтую працу і на адным з закрытых паседжанняў нават выдзеліў для такой справы пэўную колькасць даляраў. Актыўным прыхільнікам вяртання ў БССР стаў Аляксандр Цвікевіч, старшыня Рады Міністраў і міністр замежных справаў. Вышэйшымі органамі БНР на гэты час лічыліся Прэзідыум Рады Рэспублікі і Рада Народных Міністраў, прычым Прэзідыум меў большую вагу: ягоны старшыня Пётра Крэчэўскі меў паўнамоцтвы кіраваць таксама і міністрамі. 4 кастрычніка 1925 года Рада Народных Міністраў падала П.Крэчэўскаму просьбу аб адстаўцы, якая і была задаволеная. 12 кастрычніка ў Берліне прайшла палітычная канферэнцыя, на якой адбыўся раскол урадоўцаў: на тых, хто прыняў умовы савецкага ўрада і згадзіўся ехаць на нацыянальную працу ў Менск, і тых, хто застаўся прыхільнікам ідэі незалежнай беларускай дзяржавы ў этнаграфічных межах. На Берлінскай канферэнцыі перамаглі прыхільнікі вяртання ў БССР, якія прызналі Менск адзіным цэнтрам нацыянальна-культурнага адраджэння і пастанавілі перадаць мандаты ўрада БНР ураду БССР. Гэтая акцыя была шырока разрэкламаваная ў друку Савецкай Беларусі. Але Прызідыум Рады, з'яўляючыся найвышэйшым кіраўнічым органам, не пагадзіўся з ліквідацыяй БНР. У лістападзе ў газетах Чэхаславаччыны з'явіліся паведамленні, падпісаныя Старшынёю Прэзідыума Рады П.Крэчэўскім, у якіх пераканаўча даказвалася несапраўднасць абвешчанай у БССР «самаліквідацыі БНР». Паколькі значная частка ўрадоўцаў выехала ў Менск, была праведзеная рэарганізацыя кіраўніцтва БНР, уведзена прэзідэнцтва. Першым прэзідэнтам стаў Пётра Крэчэўскі. Інстытуцыя прэзідэнцтва захавалася да нашага часу. Сёння прэзідэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі з'яўляецца грамадзянка Канады Івонка Сурвіла. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.