|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Што такое «працэс Лістапада»? История Беларуси в вопросах и ответах.У сакавіку 1926 года на ўсю Беларусь прагрымеў «працэс Лістапада». Судзілі групу маладых хлопцаў, навучэнцаў агульнаадукацыйных настаўніцкіх курсаў у Слуцку, якія стварылі нелегальную антысавецкую арганізацыю. Кіраваў ёю выкладчык гэтых курсаў Юрка Лістапад (удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года). Арганізацыя ўзнікла ў 1924 годзе з вучнёўскага літаратурна-краязнаўчага гуртка, за старшыню якога быў курсіст Міхась Макарэня. Яна ставіла перад сабою мэту праводзіць нацыянальную асветніцкую працу, антыкамуністычную прапаганду, каб потым, стварыўшы шырокую сетку збройных аддзелаў, узняць паўстанне і вызваліць Беларусь ад чужынцаў. Працу сваю патрыёты меліся весці не толькі ў БССР, але і ў Заходняй Беларусі, што была тады пад Польшчай. Маладыя патрыёты, якія з дзяцінства памяталі падзеі Слуцкага збройнага чыну, былі перакананымі змагарамі за вольную Бацькаўшчыну. «Браты родныя! Абрыдла нам панаванне чужынцаў - і камуністаў, і паноў. Трэба нам паўстаць і збудаваць вольную незалежную Беларусь», - звярталіся яны да насельніцтва. Дзеля большае дзейснасці прапаганды арганізацыя выдавала часопіс пад назовам «Наша слова», а таксама адозвы, якія распаўсюджваліся сярод жыхароў Слуцка і ваколіцаў. Адна з іх змяшчала наступны верш, падпісаны псеўданімам Малы Язэп: Паўстань!
Праз нейкі час слуцкая арганізацыя была выкрытая ГПУ. Арыштавалі Юрку Лістапада (ён быў галоўны абвінавачаны), Нічыпара Мяцельскага і іх найбліжэйшых паплечнікаў - Міхася Макарэню, Міколу і Рыгора Казакоў, Міхася Дзямідовіча. Усіх засудзілі на тэрмін ад трох да пяці гадоў. У «працэсе Лістапада» замяшалі і Якуба Коласа, якому рабілі закіды ў падтрымцы нелегальнай арганізацыі і на кватэры якога ў пошуках доказаў гэтага зрабілі ператрус. Але яго не судзілі. Максім Гарэцкі і Павел Жаўрыд, што выступалі сведкамі на гэтым працэсе, зрабілі ўсё магчымае, каб змякчыць прысуд Лістападу. Адбыўшы пакаранне, Ю.Лістапад вярнуўся ў Беларусь, але тут у 1934 годзе зноў быў асуджаны, а неўзабаве (у зняволенні) - яшчэ раз, і ўрэшце расстраляны ў 1938 годзе ў БАМлагу. У 1943 годзе савецкія партызаны забілі Нічыпара Мяцельскага. Мікола Казак загінуў у 1945 годзе, пасля вайны, пры нявысветленых абставінах. Рыгор Казак выехаў у эміграцыю. Лёс астатніх невядомы. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.