|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. За што змагаліся ваяры «Зялёнага Дуба»? История Беларуси в вопросах и ответах.У 20-30-х гадах у Беларусі актыўна дзейнічала баявая палітычная арганізацыя «Зялёны Дуб». Беларуская сялянская партыя «Зялёнага Дуба» (менавіта гэтакі яе поўны назоў) прыцягнула да сябе шмат розных людзей - як актыўных удзельнікаў, так і проста сімпатыкаў - сваім перакананым антыкамунізмам. «Зялёнадубцы» лічылі ўладу бальшавіцкіх камісараў з'явай выпадковай і варожай самой сутнасці беларуса. Пад штандарамі «Зялёнага Дуба» ваявалі ў асноўным сяляне, якіх Першая сусветная вайна ператварыла баявых афіцэраў і жаўнераў і якія ва ўмовах агульнага паслякастрычніцкага хаосу шукалі паратунку ў роднай Беларусі. Галоўная мэта гэтай арганізацыі - незалежнасць і адзінства Бацькаўшчыны. Для яе дасягнення, згодна з патрабаваннем Статута партыі, трэба было «весці бесперапынную барацьбу з бальшавікамі». Дзяржаўны лад, паводле Праграмы, вызначаўся Ўстаноўчым соймам. Дзеля ўзмацнення незалежніцкіх дзяржаўных імкненняў беларускага насельніцтва Праграма «Зялёнага Дуба» прадугледжвала шпаркую беларусізацыю школаў, дзяржаўных і культурных установаў. «Зялёны Дуб» пачаў дзейнічаць улетку 1919 года. Пра гэта стала шырока вядома, калі газеты «Звон» і «Беларусь» надрукавалі «Дзённік арміі Зялёнага Дуба», складзены яго атаманам Дзяргачом (сапраўднае імя - Вячаслаў Адамовіч-малодшы). Увосень 1920 года арганізацыя аформілася канчаткова, быў створаны Галоўны штаб партызанскіх аддзелаў, які ўзначаліў палкоўнік Уладзімір Ксяневіч (партыйная мянушка Грач). У склад штаба ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі інтэлігенцыі. Абавязкі першага ад'ютанта выконваў студэнт з Менска Мікалай Крывашэін (Корч), другога ад'ютанта і сакратара - семінарыст Іван Пешка (Густалес). Ідэолагам і тэарэтыкам арганізацыі быў вядомы дзяяч нашага Адраджэння Антон Лявіцкі (літаратурны псеўданім Ядвігін Ш.). Пытаннямі забеспячэння зялёнадубскіх аддзелаў займаўся палкоўнік Уладзімір Жукоўскі, былы балахоўскі афіцэр, а перад тым - настаўнік. Галоўны штаб знаходзіўся ў Лунінцы, на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Тут аддзелы камплектаваліся, узбройваліся, адсюль накіроўваліся для баявых дзеянняў у Савецкую Беларусь. Напачатку ваяроў было ўсяго 400 чалавек. Яны падзяляліся на «пяцёркі», якія ў сваю чаргу станавіліся ядром асобных паўстанцкіх аддзелаў, цэнтрамі прыцягнення незадаволенага бальшавіцкім рэжымам сялянства. З часам у «Зялёны Дуб» увайшлі партызанскія аддзелы, якія ачольвалі вядомыя камандзіры Касінскі, Вайцяхоўскі, браты Караткевічы, Юшчанка, Цярэнцеў, Лебедзеў, Іван Мацэля. «Зялёнадубцы» вялі баявыя дзеянні ў Слуцкім, Мазырскім, Бабруйскім, Барысаўскім, Ігуменскім паветах. Сам Дзяргач, які безумоўна быў галоўнай постаццю ў арганізацыі «Зялёны Дуб», кіраваў партызанскімі дзеяннямі на Палессі. Нашчадкам ён пакінуў цудоўную кнігу «Тыпы Палесься. Абразкі і легенды», у якой выказаў спадзяванне: «Мо на касьцёх нашых калісь паўстане край наш родны, прачнецца брат наш цёмны, збудуе хату, у якой сам запануе…» Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.