|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Як адбывалася калектывізацыя? История Беларуси в вопросах и ответах.Адной з галоўных умоваў пабудовы камунізму ў СССР была ліквідацыя варожых класаў, у тым ліку «дробнабуржуазнага», да якога бальшавіцкія ідэолагі далучалі і сялян-аднаасобнікаў. Галоўным сродкам такога працэсу стала калектывізацыя, якая распачалася ў другой палове 20-х гадоў і скончылася на пачатку 50-х гадоў, калі «абагулілі» сялянскія гаспадаркі Заходняй Беларусі. Ад першых дзён утварэння калектыўныя гаспадаркі былі стратныя, карысталіся фінансавай дапамогай дзяржавы, бо ўтвараліся ў асноўным з сялян-беднякоў. У Беларусі яны не карысталіся ніякім аўтарытэтам, бо найбольш эфектыўным кірункам развіцця сельскай гаспадаркі тут лічылася фермерства, ці, як тады называлі, хутарызацыя. Але ў сярэдзіне 1929 года на загад з Масквы пачалося інтэнсіўнае стварэнне калектыўных гаспадарак, тэарэтычным абгрунтаваннем якога стаў знакаміты артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў «Правде» 7 лістапада. Каб дагадзіць правадыру, партыйнае кіраўніцтва БССР прыняло ў лютым 1930 года пастанову пра ператварэнне рэспублікі ў «зону сплошной коллективизации», што азначала калектывізацыю 75-80 адсоткаў сялянскіх гаспадарак. Выканаць гэтую задачу можна было толькі аб'ядноўваючы сялян прымусова. Рабілі гэта з дапамогай сельскіх камуністаў, рабочых брыгад, прысланых гарадскімі партыйнымі арганізацыямі, і ГПУ. Пры ўступленні селяніна ў калгас без аніякай кампенсацыі забіралася яго свойская жывёла і сельскагаспадарчы інвентар. Каб не аддаваць нажытае дабро дарма, сяляне пачалі рэзаць жывёлу; у выніку ўжо да траўня 1930 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы і коней скарацілася больш як на чвэрць. Іншадумства на вёсцы пачалі выкараняць шляхам барацьбы з «кулакамі». У Маскве вызначылі колькасць «кулакоў» у СССР - 3 адсоткі ад усіх сялянскіх гаспадарак. У Беларусі гэта склала 24 тысячы сем'яў, або 120 тысяч чалавек. «Кулакоў» падзялілі на тры катэгорыі. Далучаныя да першай падлягалі знішчэнню, да другой - высяленню за межы БССР; «кулакі» ж трэцяй катэгорыі заставаліся на радзіме, але іх павінны былі перасяліць на горшыя землі, па-за рысай суцэльнай калектывізацыі. На канец траўня 1930 года было раскулачана 15 629 гаспадарак, іх маёмасць перададзена ў непадзельныя фонды калгасаў, за межы БССР выслана 40 тысяч чалавек. Жылося ў калгасах небагата, і з 1931 года яны пачалі распадацца. Каб стрымаць выхад, для аднаасобнікаў вызначылі празмерныя падаткі, іншыя зборы, а калі гаспадар ўсё ж спраўляўся з імі, у ход ішло ГПУ, якое абвяшчала спраўнага гаспадара кулаком. У сакавіку-чэрвені 1931 года з Беларусі ў Сібір, Казахстан выселена 5 тысяч сялянскіх сем'яў, да верасня - яшчэ 5 671 сям'я, - і гэтак штогоду, амаль да самай вайны. Толькі ў Архангельскай вобласці на пачатку 1941 года ў працоўных спецпасёлках налічвалася 2 283 беларускія «кулацкія» сям'і. Асабліва заўзята шукалі «кулакоў» сярод тых, хто насмельваўся абурацца ўсталяванай сістэмай працадзён, за якія калгаснік амаль нічога не атрымоўваў. Вызначаны ў БССР мінімум 80 працадзён стаўся для сялян асаблівай «паншчынай». Да 1941 года ступень абагуленасці дасягнула па БССР 93,4%, калгаснікі апрацоўвалі 96,2% пасяўной плошчы. Але прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі ад гэтага не павялічылася (у 1940 годзе, калі верыць статыстыцы, ураджайнасць збожжа склала 7 цэнтнераў з гектара, надоі малака на карову - 834 літры). Калгаснікі былі сама нізкааплатнай катэгорыяй насельніцтва: сярэднемесячны заробак іх складаў 12 рублёў, тым часам як рабочыя, напрыклад, атрымоўвалі 34 рублі. Аднак галоўнай сваёй мэты бальшавіцкія ідэолагі дасягнулі: калгасных сялян ужо ніяк нельга было назваць «дробнай буржуазіяй», бо значная частка іх не мела нічога. Калгасы праз старшыняў, прызначаных з цэнтра, сяк-так выконвалі ўскладзеныя на іх нормы здачы мяса, малака, збожжа. Яго хапала, каб забяспечыць харчаваннем горад. А тое, што пры гэтым калгаснік сам заставаўся паўгалодным, нікога не хвалявала. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.