|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Як усталёўвалася таталітарная сістэма ў БССР? История Беларуси в вопросах и ответах.Таталітарнай сістэмай называецца такі лад, пры якім дзяржава мае ўсеагульны, «татальны» кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных дзяржаваў - панаванне ў іх адной палітычнай арганізацыі. Аднапартыйнасць у БССР (як і ў СССР увогуле) усталявалася пасля 1922 года, калі ў асяроддзі найбуйнейшай апазіцыйнай бальшавікам партыі эсэраў прайшлі масавыя арышты. Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы ўскосна ці наўпрост фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных установаў, а камуністычная ідэалогія стала афіцыйнай. Неадлучная асаблівасць таталітарызму - жорсткая цэнзура, якая поруч з забаронай апазіцыйных выданняў з'яўляецца выпрабаваным інструментам задушэння свабоды слова і інфармацыі. Яна была ўведзеная бальшавікамі неўзабаве пасля захопу ўлады і праіснавала да пачатку 90-х гадоў. Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы, што мелі для гэтага ў сваёй структуры палітычны вышук. Асабліва масавай гэтая барацьба была ў 30-х гадах, іншадумства разглядалася як контррэвалюцыйная дзейнасць і каралася смерцю. Калі доказы следчых былі недастатковыя для суда, прысуд выносіўся з дапамогаю пазасудовых органаў - «троек», «двоек», трыбуналаў, калегіяў. Вынішчаліся не толькі палітычныя апазіцыянеры. Адным з галоўных ворагаў стала духавенства. Свабода сумлення разглядалася як свабода весці атэістычную апрацоўку насельніцтва. Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ва ўсталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс. Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства. У 1932 годзе была ўведзеная прапіска, якая і да сённяшняга дня не дае магчымасці жыць і працаваць без абмежаванняў. Таталітарная сістэма ў БССР была закрытая: выезд за межы СССР, часткай якой з'яўлялася наша краіна, для абсалютнай бальшыні грамадзян да пачатку 90-х гадоў забараняўся. Таталітарная сістэма ў СССР прадугледжвала развіццё толькі адной нацыі, на аснове якой стваралася «новая гістарычная супольнасць» - савецкі народ. Беларусі тут адводзілася роля своеасаблівага палігона. Вынікі гэтага эксперымента ўражваюць: катастрафічна звузілася ўжыванне беларускай мовы, для сотняў тысяч беларусаў сталі звычайнымі гістарычная бяспамятнасць і абыякавасць да лёсу сваёй нацыі. Вельмі негатыўна на духоўным развіцці беларусаў адбіўся жорсткі дзяржаўна-партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. Формы гэтага кантролю былі розныя - ад подкупу шляхам стварэння матэрыяльных ільготаў да фізічнага вынішчэння непакорлівых. Савецкая таталітарная сістэма мела сваю адметнасць: яна поўнасцю кантралявала эканамічнае развіццё, вынікам чаго стала ўмацаванне бюракратычнага апарату. Падвышэнне дабрабыту людзей было другараднай задачай, іх заклікалі да сціплага існавання ў імя вялікіх ідэяў ці будучых дабротаў. Чынавенства займалася размеркаваннем таго, што стварылі людзі сваёй штодзённай працай. Але паколькі патрэбы значна перавышалі магчымасці іх задавальнення, тыя, хто меў дачыненне да размеркавання, атрымоўвалі больш за астатніх. Размеркавальная сістэма, пабудаваная на дзяржаўнай уласнасці, не заахвочвала людзей да плённай працы. Шырока распаўсюджвалася практыка прымусовай працы. Спецыяльна дзеля гэтага была створаная сістэма ГУЛагу, уведзеныя жорсткія пакаранні за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Да кантролю за выкананнем вытворчых планаў далучаліся спецслужбы. Эканоміка Беларусі, у значнай ступені скіраваная «на вайну», сталася важным прыдаткам ваенна-прамысловага комплексу СССР. Бальшавіцкае імкненне да сусветнага панавання падавалася ў выглядзе «непазбежнасці сусветнай рэвалюцыі», «пашырэння сацыялістычнага лагера» і да т.п. Таталітарызм у СССР усталёўваўся ў форме «культу асобы», спачатку Леніна-Сталіна, затым Хрушчова, Брэжнева, Гарбачова. Жаданне надаць савецкай сістэме дэмакратычнае аблічча прывяло да «перабудовы», якая вызначыла пачатак разбурэння таталітарных рэжымаў ў большай частцы сацыялістычных краін. Трэба адзначыць, што таталітарная сістэма ў Беларусі ўкаранілася больш трывала, чым у іншых рэспубліках СССР. Працэс «перабудовы» тут (пад прыкрыццём нібыта «барацьбы з карупцыяй») фактычна быў накіраваны на яе ўмацаванне праз увядзенне аўтарытарнага кіравання, прэзідэнцкай «вертыкалі», праз павелічэнне колькасці міліцыі, праз дзяржаўную манапалізацыю сродкаў масавай інфармацыі і адмову ад эканамічных рэформаў. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.