|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Ці была КПБ партыяй? История Беларуси в вопросах и ответах.Камуністычная партыя бальшавікоў Беларусі была створаная згодна з пастановаю ЦК РКП(б) 30 снежня 1918 года ў Смаленску на чарговай Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б), якая тут жа была абвешчаная першым з'ездам КП(б)Б. Ад часу стварэння самастойнасць КП(б)Б была фікцыяй. Яе кіраўніцтва прызначалася ў Маскве, а потым толькі фармальна зацвярджалася беларускімі партыйнымі камітэтамі. Яна не мела свайго статута, праграмы, грашовых сродкаў, бо з'яўлялася структурнай часткай спачатку РКП(б), а потым ВКП(б) і КПСС. Камуністы Беларусі падпарадкоўваліся пастановам, прынятым у Маскве. У таталітарных дзяржавах аснову палітычнай сістэмы складае звычайна адзіная легальная масавая палітычная арганізацыя, якую ўзначальвае «правадыр». Яе структуры або сумяшчаюцца з дзяржаўнымі, або кантралююць іх. Па сутнасці такая палітычная арганізацыя не можа называцца партыяй. І.Сталін у сваім «Кароткім курсе гісторыі Ўсесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў)» адзначыў, што ВКП(б) не падобная да звычайнай сацыял-дэмакратычнай партыі заходнеэўрапейскага тыпу, якая марыць пра сацыяльныя рэформы, бо з'яўляецца «партыяй новага тыпу». Што гэта такое, дакладна высветлілася ўжо пры канцы 30-х гадоў. Апарат кіравання кампартыі стаўся часткаю дзяржаўнага апарату, якая вызначала асноўныя кірункі дзяржаўнага развіцця і кантралявала іх выкананне. Менавіта ў гэтым і палягала «кіраўнічая роля» партыі, бо шэраговыя камуністы ніяк не ўплывалі ні на партыйную, ні на дзяржаўную палітыку. Дзейнасць кіраўніцтва КПБ з'яўлялася строга сакрэтнай, кантроль за ёю з боку звычайных камуністаў фактычна адсутнічаў. Партыйны кіраўнічы апарат быў у савецкім грамадстве асаблівай кастай, якой дазвалялася болей, чым усім астатнім грамадзянам, мець праўдзівай інфармацыі пра тыя ці іншыя падзеі палітычнага жыцця. Камуністы-кіраўнікі карысталіся матэрыяльнымі прывілеямі: за грамадскі кошт мелі добра ўладкаваныя службовыя кватэры, аўтамабілі, іх адпачынак праходзіў у найлепшых санаторыях, кантроль іх здароўя ажыццяўлялі спецыяльныя медычныя ўстановы. Манаполія ўлады КПБ-КПСС здзяйснялася з дапамогаю інстытуцыі гэтак званай наменклатуры: без дазволу партыйных органаў нельга было заняць ніводнай кіраўнічай пасады ні ў дзяржаўных, ні ў грамадскіх арганізацыях. Уплыў партыйнай ідэалогіі на грамадства падтрымліваўся значнай колькасцю адукаваных палітычных работнікаў, а таксама спецслужбамі, якія паслядоўна вынішчалі ўсялякае іншадумства. Шэраговыя камуністы таксама не былі выключэннем: ім забаранялася верыць у Бога, мець кантакты з «класавымі ворагамі», без дазволу партыйнага камітэта мяняць месца працы ці жыхарства. Пытаннем абмеркавання на партыйных сходах маглі стаць усе бакі асабістага жыцця камуністаў - дачыненні мужа і жонкі, выхаванне дзяцей, баўленне вольнага часу. Дэмакратычныя рэформы 90-х гадоў, што распачаліся ў Савецкім Саюзе, парушылі манаполію КПБ-КПСС на ўладу. Дзейнасць КПСС была забароненая, КПБ як частка дзяржаўнага апарату перастала існаваць. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.