|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Якія войны прынеслі найбольшыя страты народу Беларусі? История Беларуси в вопросах и ответах.Найбольшай трагедыяй сталася для Беларусі расейскае нашэсце, якое распачаў у 1654 годзе цар Аляксей Міхайлавіч. Тады на знясіленую за 6 гадоў казацкімі наездамі Беларусь рушыла 100-тысячнае войска пад камандаваннем Шарамецева. Актыўныя ваенныя дзеянні цягнуліся 7 гадоў, і гэтыя гады сучаснікі параўноўвалі з патопам. У бітвах, пры асадах гарадоў, ад гвалту загінулі 53 адсоткі насельніцтва Беларусі, у некаторых жа паветах - да 75 адсоткаў жыхарства. Расейцы вывелі ў свае гарады і вёскі болей за 300 тысяч беларусаў. Значная частка гэтага палону была прададзеная ў рабства. Былі разрабаваныя палацы, храмы, манастыры, вывезеныя ўсе друкарні, кузні, запасы жалеза. Сельская гаспадарка і прамысловасць былі разбураныя расейскімі войскамі дашчэнту. Вынікам гэтай вайны было і тое, што антымаскоўскія настроі стымулявалі рост паланізацыі. Варта адзначыць, што Батыева нашэсце, з часу якога мінула ўжо сем з паловаю стагоддзяў, расейцы ўзгадваюць дагэтуль, а ў нас пра расейскае нашэсце сярэдзіны ХVІІ стагоддзя забаранялася абмовіцца нават словам. Кожным трэцім жыццём сваіх дзяцей паплацілася Беларусь за развязаную Пятром І Паўночную вайну. Нашыя землі сталіся арэнай змагання чатырох дзяржаваў і шматгадовай расейскай акупацыі. Зноў вынікам вайны былі паўсюдныя могілкі, спаленыя вёскі і гарады, згалелыя людзі, няшчасныя сіроты. Шасцімесячная вайна Расеі з Напалеонам каштавала беларусам мільёна чалавек - кожнага чацвертага. Паўтара мільёна беларусаў загналі ў магілу Першая сусветная вайна, польская і бальшавіцкая акупацыя. Сталінскі генацыд у 30-40-х гадах, паводле падлікаў навукоўцаў, каштаваў беларускаму народу блізу 2 мільёнаў жыццяў. Другая сусветная вайна, распачатая Гітлерам і Сталінам, забрала на той свет у Беларусі, паводле ўдакладненых звестак, кожнага трэцяга. Расейцы, немцы, палякі лічылі сябе народамі, якія нясуць крыж Божай місіі, і калі захоплівалі землі суседзяў, дык прымушалі на свой крыж маліцца і лічыць сябе за вызваленцаў. Беларусы ж здаўна нясуць крыж пакуты. У гэтай розніцы крыецца галоўная несумяшчальнасць псіхалогіі беларусаў з псіхалогіяй расейцаў ці палякаў, якія і сёння не адракліся ўголас ад граху агрэсіўнасці, а праз царкву, касцёл ці вуснамі сваіх шавіністаў выказваюць намер зацвердзіцца ў Беларусі з правам непавагі да нашай культуры, мовы, гісторыі. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.