|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такія Клім Смаляціч і Аўрам Смаленскі? История Беларуси: персоналии.Клім Смаляціч нарадзіўся на пачатку ХІІ стагоддзя ў Смаленску. У нашу гісторыю ён увайшоў як выдатны пісьменнік, філосаф і царкоўны дзеяч. Ёсць звесткі, што адукацыю Клім атрымаў у Канстанцінопалі. Пэўны час быў манахам Зарубскага манастыра, што пад Кіевам. У 1148 годзе пры падтрымцы князя Ізяслава ўзышоў на пасад мітрапаліта, які займаў да 1155 года. Ён падтрымліваў ідэю моцнай Кіеўскай мітраполіі, незалежнай ад канстанцінопальскага патрыярха. Са спадчыны Кліма да нашага часу дайшоў, на жаль, толькі адзін твор - «Пасланне прасвітару Хаме», які вызначаецца жывым, эмацыйным выкладам думак, насычаны прыпавесцямі, адметнымі каментарамі Бібліі. Клім быў адным з найадукаванейшых людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў антычную культуру, творы Гамэра, Арыстотэля, Плятона, меў глыбокія веды ў багаслоўскай - грэцкай і рымскай - літаратуры. Летапісец назваў яго кніжнікам і філосафам, якіх не было дагэтуль у нашай зямлі. Таленавіты пісьменнік і педагог, Клім стаў заснавальнікам цэлай літаратурнай школы. Сярод яго вучняў і паслядоўнікаў - выдатны красамоўца і мастак-іканапісец Аўрам Смаленскі, аўтар шматлікіх духоўных словаў і павучанняў. Нарадзіўся Аўрам у арыстакратычнай сям'і. Яшчэ змалку вызначаўся рознабаковымі здольнасцямі. Пасля смерці бацькоў, раздаўшы сваю маёмасць цэрквам, манастырам і бедным людзям, юнак стаў манахам Селішчанскага манастыра, дзе сабраў вакол сябе гурток кніжнікаў. Займаўся літаратурнай працай, перапісваў і распаўсюджваў кнігі, імкнуўся, каб яны былі зразумелымі і даступнымі для ўсіх. Дзеля гэтага ён тлумачыў незразумелыя словы, ілюстраваў свае кнігі мініяцюрамі. Шмат зрабіў для росквіту грэцка-лацінска-славянскай акадэміі, закладзенай князем Расціславам, дапамагаў фармаваць кнігазбор гэтай славутай навучальнай установы. Нямала здзекаў і пакут давялося зазнаць Аўраму ад сваіх незычліўцаў. Але яго высокая адукаванасць, незвычайная працаздольнасць і самаахвярнасць (сучаснікі называлі яго Аўрамам Працавітым) прынеслі яму ўрэшце ўсеагульнае прызнанне. Памёр на пачатку 20-х гадоў ХІІІ стагоддзя. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.