ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Чаму Вітаўта называюць вялікім? История Беларуси: персоналии.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Пры вялікім князі Вітаўце (1350-1430) Беларускае гаспадарства стала найбуйнейшай эўрапейскай дзяржавай. Але цяжкі і напружаны быў шлях гарадзенскага князя да вялікага пасаду, славы і велічы. Доўгі час змагаўся ён са сваім стрыечным братам Ягайлам, Альгердавым сынам, які ў 1382 годзе забіў ягонага бацьку Кейстута. Трапіўшы да Ягайлы ў палон, Вітаўт здолеў уцячы з Крэўскага замка. Хаўруснікам у барацьбе з Ягайлам, які ў 1386 годзе быў абраны польскім каралём, Вітаўт выбраў Ордэн крыжакоў. Урэшце пасля шэрагу палітычных манеўраў ён дамогся свайго і Ягайла мусіў саступіць Вітаўту вялікі пасад з умовай васалітэту.

Як вялікі князь Вітаўт праводзіў самастойную палітыку і выношваў задуму стаць каралём. Трагічная параза ад татараў на Ворскле ў 1399 годзе вымусіла яго, аднак, падпісаць Віленска-Радамскую вунію з Польшчай. Праўда, дзякуючы гэтаму хаўрусу аб'яднаныя войскі Беларусі і Польшчы пазней, у 1410 годзе, у славутай Грунвальдскай бітве выйгралі вайну з крыжакамі. Пасля гэтай перамогі да Вялікага Княства адышла Жамойць. Найважнейшае значэнне для кансалідацыі беларусаў мела і канчатковае далучэнне ў 1405 годзе Смаленскага княства, ажыццёўленае якраз Вітаўтам.

Паспяховымі сталіся намаганні Вітаўта ўнезалежніць беларускую праваслаўную царкву ад маскоўскага мітрапаліта. Гэта адбылося ў 1415 годзе на саборы беларускіх епіскапаў, дзе першым мітрапалітам Вялікага Княства быў зацверджаны вядомы вялікай вучонасцю Рыгор Цамблак. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў першую сталіцу дзяржавы - старажытны Новагародак.

Пра веліч асобы Вітаўта асабліва сведчаць ягоныя геапалітычныя інтарэсы. У часе яго княжання Беларускае гаспадарства мела трывалыя дыпламатычныя дачыненні літаральна з усімі заходнеэўрапейскімі краінамі, а гэтаксама Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Маскоўшчынай.

Пра многае гаворыць і той факт, што імператар Святой Рымскай імперыі германскай нацыі Сігізмунд І і сам папа рымскі Марцін V, шукаючы Вітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі яму каралеўскую карону.

Канчаткова Вітаўт пастанавіў каранавацца на Луцкім з'ездзе 1429 года, куды, дарэчы, на яго запрашэнне прыехаў той жа імператар з жонкаю, кароль Польшчы Ягайла, прадстаўнікі папскага пасада і візантыйскага імператара ды пасольствы іншых дзяржаваў.

Згода Вітаўта прыняць карону з рук імператара сведчыла не толькі пра аўтарытэт нашае дзяржавы і вялікага князя ў Эўропе, але й пра завязванне новага вайскова-палітычнага хаўрусу Вялікага Княства Літоўскага са Святой Рымскай імперыяй. Гэта, натуральна, вельмі напалохала ворагаў Беларусі, найперш польскіх магнатаў, якія як агню баяліся далейшага ўмацавання нашае дзяржавы.

У канцы верасня 1430 года на каранацыю нашага гаспадара ў сталіцу Вялікага Княства з'ехаліся шматлікія госці: вялікі князь маскоўскі, князь мазавецкі, перакопскі хан, валахскі гаспадар, паслы візантыйскага імператара, мітрапаліт Фоцій, магістры прускі і лівонскі ды многія іншыя. Усе цярпліва чакалі, пакуль састарэлы Вітаўт паправіцца ад хваробы і ўстане з ложка. Але лёс распарадзіўся інакш: 27 кастрычніка ён памёр у Троках.

Што ж да кароны, якую везлі з Нямеччыны ў Вільню, то ёсць версія, нібыта палякі, дачуўшыся пра цяжкую хваробу Вітаўта, асмялелі і перахапілі яе па дарозе, абабраўшы пры гэтым да ніткі і імператарскіх паслоў.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.