|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Казімір Ягайлавіч? История Беларуси: персоналии.Ад 1440 да 1492 года вялікакняскі пасад займаў Казімір Ягайлавіч (1427-1492), які з 1447 года быў адначасова і каралём польскім. Пасля гібелі ў бітве з туркамі пад Варнай (1444) ягонага брата Ўладзіслава Казімір стаў адзіным прадаўжальнікам дынастыі Ягайлавічаў. Час Казіміра - гэта час эвалюцыі дзяржаўнага ладу Вялікага Княства ад неабмежаванай манархіі ўзору Вітаўта да манархіі парламенцкага тыпу. Менавіта пры ім узмацняецца роля Рады ў кіраванні дзяржавай. Паны-рада практычна ажыццяўлялі ўладу, калі віленскі пасад заняў 13-гадовы князь. Рада выступала таксама як найвышэйшы выканаўчы орган у часе працяглых ад'ездаў гаспадара з Княства пасля таго, як ён атрымаў польскую карону. Да заслугаў Казіміра трэба аднесці яго заканатворчую дзейнасць. Пры ім у 1468 годзе быў створаны Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі беларускага права. У вонкавай палітыцы Казімір імкнуўся да захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы: у 1444 годзе забраў у Польшчы захопленую ёю раней Дарагічынскую зямлю, захаваў у складзе Вялікага Княства Валынь, якой дамагаліся палякі. Гэты гаспадар змог даволі працяглы час забяспечваць мірнае развіццё краіны. Але сродкі забяспечання былі не заўсёды прымальныя і перспектыўныя для магутнасці і ўплывовасці Вялікага Княства. Калі ў выніку вайны з Тэўтонскім Ордэнам (1454-1466 гады) гэты адвечны супернік быў канчаткова разбіты і перайшоў у васальную залежнасць, то на ўсходзе - супраць маладой Маскоўскай дзяржавы і Крымскага ханства - наш манарх дзейнічаў нерашуча. Пасля дамовы 1449 года паміж Казімірам і Васілём ІІ Вялікае Княства адмаўлялася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі і Пскоў. Масква ж пасля вызвалення ад мангола-татарскага іга набірала агрэсіўную актыўнасць у заходнім кірунку. Вынікам гэтай актыўнасці сталася змова ў Кіеве супраць Казіміра, выкрытая ў 1481 годзе. Закончыў жыццё Казімір Ягайлавіч у Горадні ў 1492 годзе. Пахаваны ў Кракаве ў капліцы Святога Крыжа. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.